Адказаць на каментар

Палітвязень Юры Рубцоў праз раённы суд у Пружанах пачаў стратэгічную цяжбу за адмену Правіл унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, якія прадугледжваюць абавязковую працу для асуджаных.

З прапановаю аб прызнанні такой працы неканстытуцыйнай актывіст таксама звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Нагадаем, цягам апошняга месяца адміністрацыя так званай “хіміі” вёскі Купліна, што на Пружаншчыне, Берасцейскага рэгіёну дзе адбывае пакаранне палітычна асуджаны гомельскі актывіст Юры Рубцоў, двойчы аб’яўляла яму вымовы за адказ працаўладкавацца па накіраванню, а таксама адказ удзельнічаць у прымусовых працах па добраўпарадкаванню установы.

Падставаю для прыцягнення да адказнасці асуджанага з’явіліся якраз Правілы унутранага распарадку, зацверджаныя адпаведнай пастановаю Міністэрства унутраных спраў, паводле якіх “асуджаныя абавязаны працаваць па накіраванні адміністрацыі ўстановы, у якой яны адбываюць крымінальныя пакаранні, а таксама ўдзельнічаць без аплаты працы ў працах па добраўпарадкаванні будынкаў і тэрыторыі ўстановы ў непрацоўны час працягласцю да 4-х гадзін у тыдзень”.

“Мне прапанавалі працу кіроўцам у бальніцы за два мільёны ў месяц. Пасля адмовы аб’явілі вымову. Як гэта можна назваць, акрамя прымусовай працы, якая забаронена Канстутуцыяй? Тое ж тычыцца і адмовы прымусова працаваць па добраўпарадкаванню інтэрнату і навакольнай тэрэторыі. У прысудзе аб маім крымінальным пакаранні ні слова няма аб прымусовай ці абавязковай працы”, – падкрэслівае Юры Рубцоў.

Гомельскі актывіст таксама лічыць, што парушэнне з боку адміністрацыі яго канстытуцыйных правоў пацягнула за сабою і парушэнне міжнародных дамоваў, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь:

“Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму абарону ад прымусу да прымусовай або абавязковай працы. Канвенцыя Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) №29 пад прымусовай працай прызнае любую працу, выкананне якой патрабуюць ад чалавека пад пагрозай пакарання і якую асоба не ажыццяўляе добраахвотна”, – напісаў у скарзе суду палітвязень.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае Юрыю Рубцову складаць неабходныя скаргі заяўважае, што пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны гэта будзе першая скарга з Беларусі ў Камітэт ААН па правах чалавека па артыкулу №8 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім кожнаму гарантуецца абарона ад прымусовай або абавязковай працы.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку