Адказаць на каментар

У Беларусі распачынаецца кампанія па стварэнні грамадскага трыбуналу "Злачынствы сталінізму". Яе прэзентацыя адбудзецца ў Мінску 5 сакавіка.

Ініцыятары грамадскага трыбуналу хочуць звярнуць увагу грамадскасці на значнасць і трагізм з'яваў, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд сталінскіх рэпрэсіяў, даць ацэнку дзеянням сталінскіх катаў.

У планах трыбуналу правесці сваеасаблівую люстрацыю (агучванне імёнаў ахвяраў і злачынцаў), стварэнне электроннай “Чорнай кнігі сталінізма”. У склад рэдакцыйнай калегіі ўвойдуць гісторыкі і пісьменнікі Анатоль Валахановіч, Леанід Маракоў, Якаў Басін, Васіль Ханевіч, Ігар Кузняцоў. Чальцамі трыбунала стануць прадстаўнікі міжнароднага “Мэмарыялу”, праваабаронцы…

Паводле задумцы стваральнікаў трыбуналу, любы чалавек можа прыняць удзел у працы трыбунала. Чым болей людзей будзе ўцягнута ў гэты працэс, тым хутчэй адбудзецца аздараўленне грамадства.

“Імёны ахвяраў і злачынцаў павінны быць агучаны, альбо інакш гісторыя будзе ізноў паўтарацца. Ёсць людзі, працуючыя ў сілавых структурах, якія мяркуюць, што іх імёны ніколі ня будуць вядомыя, яны будуць рабіць злачынствы. І наадварот — калі чалавек ведае, што аб ім рана ці позна даведаюцца, будзе думаць аб наступствах сваіх учынкаў”, - адзначыў у інтэрв’ю Naviny.by гісторык Ігар Кузняцоў.

У Беларусі ўсё часцей можна слыхаць, што да сталінізму нельга прад'яўляць прэтэнзіі, таму што ў адрозненне ад фашызму яго злачынствы не былі даказаныя і асуджаныя.

Ніводная з постсавецкіх краінаў не правяла суда над сталінізмам. Калі дзяржава не бярэ на сябе адказнасць за юрыдычную ацэнку тых падзей, на думку ініцыятараў трыбунала, неабходна даць грамадскую ацэнку. Афіцыйная Беларусь з маўклівай згоды насельніцтва пакуль не асудзіла рэпрэсіі нават з пункту гледжання маралі, не прызнала, што гэта былі злачынствы супраць чалавецтва. Народны трыбунал закліканы пераламаць такую сітуацыю.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку