Адказаць на каментар

"Кнігарня ЛогвінаЎ" амаль сабрала ўсю суму на штраф. “Паводле нашых падлікаў, таксама паводле гарантый ад дабрадзеяў — мы маем каля 90% ад сумы”, — кажа Ігар Логвінаў.

У зборы 67 тысяч долараў удзельнічала каля 1000 чалавек.

Пачаць выплаты кнігавыдавец плануе ўжо сёння, аднак выплаціць хутка ўсю суму цалкам не атрымаецца праз тэхнічныя складанасці. На 15 сакавіка прызначаны разгляд просьбы аб адтэрмінаванні плацяжа на паўгода.

Непасрэдна ў кнігарню свае ахвяраванні прынеслі каля 500 чалавек, яшчэ столькі ж скарысталіся адмысловым сайтам. Збіралі грошы на працягу двух месяцаў. Ахвяраванні даходзілі з 27 краін, размешчаных на 3 роззных кантынентах.

“Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапамагаў нам. Мы хочам зрабіць для ўсіх вялікую імпрэзу. Зараз з’язджаем на кніжны кірмаш у Лейпцыг, а калі вернемся, то адразу нешта такое арганізуем”, — цытуе словы кнігавыдаўца з каментара Еўрарадыё сайт БАЖ.


Нагадаем, эканамічны суд Мінска 9 студзеня 2015 года пастанавіў, што за гандаль без ліцэнзіі "Кнігарня ЛогвінаЎ" павінна заплаціць штраф і вярнуць "незаконны прыбытак". Агулам гэта 967 мільёнаў рублёў. У 2014 годзе кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку