Адказаць на каментар

Адпаведны зварот накіравалі старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага свабоднага прафсаюза металістаў Алесь Сердзюкоў, прадстаўнік незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці ў Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", у звароце падпісанты выказваюць пратэст супраць сістэматычных перашкодаў з боку падуладных гарвыканкаму служб і арганізацый у правядзенні мірных масавых мерапрыемстваў на працягу апошніх трох гадоў.

“Мы не можам правесці свае акцыі ў адпаведнасці з рашэннямі гарвыканкама па наступных прычынах: Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама адмаўляецца падпісваць дамову аб ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемстваў з-за адсутнасці дазволу гарвыканкама на яго правядзенне. У той жа самы час гарвыканкам не дазваляе правядзенне мерапрыемстваў у сувязі з тым, што арганізатары не заключылі дамову з УУС.

Гарадское камунальнае ўнітарнае дарожна-маставое прадпрыемства адмаўляецца падпісваць дамову на прыбіранне тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства, спасылаючыся на некамплектнасць прыбіральшчыкаў тэрыторыі.

Галоўны ўрач гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ставіць перашкоды арганізатарам мерапрыемстваў, патрабуючы аплаты выдаткаў за два дні да правядзення акцыі. Па Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь” аплата павінна здзяйсняцца не пазней 10 дзён пасля правядзення акцый”, - гаворыцца ў звароце.

Падпісанты лічаць шэраг адмоў у правядзенні масавых мерапрыемстваў на працягу апошніх гадоў незаконнымі, бо яны супярэчаць як Канстытуцыі, так і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які быў ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь.

Ініцыятары звароту таксама адзначаюць, што ў Магілёве існуе толькі адно месца для правядзення масавых мерапремстваў – гэта стадыён “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада па адрасу вул. Чалюскінцаў 64 В. Дадзеные месца не дазваляе публічна выказваць свае інтарэсы па наступных прычынах: стадыён знаходзіцца не ў людным месцы; ён з трох бакоў агароджаны плотам, дрэвамі і хмызняком і ўсё гэта цалкам закрывае агляд таго, што адбываецца на стадыёне.

Усе гэтыя абмежаванні дазваляюць у выпадку дазволу правядзення масавых мерапрыемстваў праводзіць іх толькі для саміх сябе, сцвярджаюць падпісанты звароту.

Трэба адзначыць, што падобная практыка так бы мовіць ўзаемадзеяння уладаў і актыўных грамадзян назіраецца таксама ў Віцебску, Гомелі, Гродна і іншых абласных і раённых гарадах, дзе дэмакратычныя актывісты спрабуюць падаваць заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Нават у сталіцы атрымаць дазвол можна зазвычай толькі на лічаныя традыцыйныя акцыі апазіцыі, такія як шэсце на Дзень Волі, “Чарнобыльскі шлях”, “Дязды”.


 


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку