Адказаць на каментар

Камітэт салідарнасці з Украінай склаў рэзкі электронны ліст да прапуцінскіх байкераў і зварот у дзяржорганы з нагоды імперскага мотапрабега “Масква-Берлін”, шлях якога запланаваны праз тэрыторыю Беларусі.

Удзельнікі паседжання Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай, што прайшоў у Мінску 16 красавіка, узгаднілі тэкст ліста членам прапуцінскага байкерскага клуба “Начныя ваўкі”, які з 25 красавіка рыхтуе прапагандысцкі мотапрабег “Масква-Берлін” праз шэраг еўрапейскіх краінаў. Кожны карыстальнік інтэрнэту, які падтрымлівае змест ліста, можа пад ім падпісацца.

“Мы хочам данесці да ведама гэтых байкераў, што іх прысутнасць на беларускай зямлі зусім не пажаданая, што беларусы супраць, каб праз тэрыторыю іх краіны рухалася мотакалона, якая прапагаднуе так званы “рускі свет”. Бо нядаўна яны заяўлялі, што маўляў з Беларуссю праблем не будзе. Мы хочам давесці, што гэта не так. Наколькі нам вядома, беларускія байкеры адмовіліся падтрымліваць гэтую імперскую акцыю “Начных ваўкоў”, - каментуе петыцыю Ганна Шапуцька.

Другім важным крокам па супрацьдзеянні мотапрабега “Масква-Берлін” на паседжанні БКСУ было складанне і падпісанне звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства ўнутраных спраў і Генпракуратуру Рэспублікі Беларусь.

“Члены клуба “Начныя ваўкі” з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі дэстабілізацыі абстаноўкі ва Ўкраіне, анэксіі Расіяй Крымскага паўвострава, стварэння незаконных экстрэмісцкіх ДНР і ЛНР на тэрыторыі суверэннай Украіны. Члены гэтай арганізацыі вядомыя сваімі правакацыйнымі заявамі і дзеяннямі, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу, удзелам у шматлікіх канфліктах, у тым ліку з прымяненнем зброі. 

Выкарыстанне членамі клуба фашысцкай сімволікі, забароненай у Рэспубліцы Беларусь - гэта блюзнерства і здзек над памяццю загінуўшых у Вялікай Айчыннай Вайне.
Мы лічым, што дзейнасць членаў клуба "Начныя ваўкі" нясе пагрозу нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, будзе спрыяць распальванню міжнацыянальнай варожасці, росту сепаратысцкіх настрояў і дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі.”,
- напісана ў звароце.

Аўтары звароту просяць забараніць на тэрыторыі Беларусі акцыі з удзелам байкераў клуба “Начныя ваўкі” і, у выпадку правядзення імі несанкцыянаваных мерапрыемстваў, прыцягваць парушальнікаў да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама ўнесці членаў клуба “Начныя ваўкі”, у прыватнасці, яго кіраўніка Аляксандра Залдастанава ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Зварот падпісалі ўдзельнікі паседжання. У хуткім часе ён будзе накіраваны адрасатам.
Тэкст звароту будзе выкладацца ў сацыяльных сетках. Кожны, хто згодны з яго зместам зможа раздрукаваць яго і даслаць персанальна.

Паводле "Новы Час"
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку