Адказаць на каментар

Аб тым, што Мікалая Статкевіча чакае чарговы суд стала вядома 13 красавіка. Па словах жонкі палітвязня Марыны Адамовіч, у калоніі патлумачылі гэта нібыта шматлікімі парушэннямі рэжыму.

У пачатку красавіка на былога кандыдата ў прэзідэнты склалі 8 актаў аб парушэнні рэжыму цягам аднаго тыдня. Палітвязень быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў гэтым месяцы і прадуктовай перадачы, правёў тры дні ў штрафным ізалятары, нагадвае “Наша Ніва”.

А сёння стала вядома, што суддзя ўжо наведаў калонію.

«З першага дня, як стала вядома пра суд, Мікола адразу напісаў заяву на адваката. А сёння адвакат мне раптам тэлефануе, што суддзя ўжо ў калоніі, — каментуе сітуацыю Марына Адамовіч. — А сам адвакат пра гэта не ведаў. Таму напісалі патрабаванне аб пераносе суда. Яго задаволілі і перанеслі на 4 мая. Што там здарылася, ці яны хацелі правесці той суд ціхенька, каб ніхто не ведаў, ці гэта проста звычайнае галавацяпства, я пакуль і сама не ведаю. Увогуле, звестак пакуль не шмат».


Мікола Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які знаходзіцца ў зняволенні. У маі 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным вязнем. Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткія варункі і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Па заканчэнні гэтага тэрміну 12 студзеня гэтага года Статкевіч вярнуўся ў шклоўскую калонію. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку