Адказаць на каментар

Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, прайшоў у панядзелак, 4 мая, у Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

Падставаю для змены рэжыму сталі «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва».

Вечарам суддзя Шклоўскага раённага суда Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён, паведамляе spring96.org

Адвакат Аляксандр Галіеў паведаміў «Нашай Ніве», што пакуль невядома, дзе гэта будзе адбывацца. «Калі Статкевіч прыбудзе ў месца зняволення, адміністрацыя будзе абавязаная паведаміць сваякам пра ягонае месцазнаходжанне. Адпаведна, будзем самі турбаваць іх», — сказаў сп. Галіеў.


Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты, які ўтрымліваецца дагэтуль у турме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Суд прызнаў апазыцыйнага палітыка вінаватым у арганізацыі вулічных беспарадкаў і асудзіў на 6 гадоў зняволення. Мікалай Стактевіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Мікалай Статкевіч адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, затым рашэннем суду ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, яго перавялі з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. 12 студзеня 2015 года быў этапаваны для далейшага адбыцця пакарання ў шклоўскую папраўчую калонію №17.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку