Адказаць на каментар

Стала вядомае новае месца адбыцця пакарання палітвязня Мікалая Дзядка, якога 26 лютага асудзілі да 1 года дадатковага зняволення за нібыта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Як паведамляе сайт abc-belarus.org, Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў калонію ПК-9, якая вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.

Пісаць лісты падтрымкі можна на адрас: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. Карантын


Сайт ПЦ “Вясна” нагадвае: актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Мінску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта. Пад час адбыцця пакарання ў канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні. 4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму за шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. "Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследаванне яшчэ на адзін месяц. 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Падобным чынам улады пакаралі і былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 24 сакавіка 2011 г. Лідэр “Маладога фронту” быў асуджаны на 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за злоснае хуліганства. А 28 жніўня 2012 году, проста ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны ізноў — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку