Адказаць на каментар

12 траўня ў Бруселі віцэ-прэзідэнт Партыі «Альянс Лібералаў і Дэмакратаў за Еўропу», прадстаўнік Ліберальнага Руху Літвы Петрас Аўштрэвічюс сустрэўся з роднымі шасці беларускіх палітвязняў, якія прыехалі падзяліцца досведам і абмеркаваць становішча з правамі чалавека пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы была абвешчаная кампанія «Парламентары за Свабоду» (MEP4Freedom), у межах якой парламентары, якія прадстаўляюць розныя краіны і розныя палітычныя сілы, сталі апякунамі беларускіх палітвязняў. «Парламентары за Свабоду» - знак салідарнасці і маральнай падтрымкі, што вітаецца не толькі палітзняволенымі, але і іхнымі роднымі, сябрамі і калегамі напярэдадні саміта Усходняга Партнёрства ў Рызе ды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, чаканых сёлета ў лістападзе.

Напрыканцы сустрэчы, Петрас Аўштрэвічюс сказаў: «Еўропа мусіць быць вольнаю ад палітзняволеных і пераследу за палітычныя погляды. Я ўпэўнены, што ЕС мусіць працягваць ціск і заклікаць да вызвалення палітвязняў перад самітам Усходняга Партнёрства ў Рызе».

Прэс-служба «Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» падкрэслівае, што становішча з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца з 1994 года, калі Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам. Пры ягоным кіраўніцтве аўтарытарны ўрад выкарыстоўвае комплекс абмежавальных законаў і мераў пераследу, што мае вынікам сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў адносінах да грамадзянаў Беларусі. Апазіцыя, грамадзянская супольнасць і праваабаронцы знаходзяцца ў найуразлівым становішчы, зазнаючы пастаянны ўціск і маргіналізацыю датычна такіх правоў як свабода аб'яднанняў і свабода слова, якія надзвычай важныя для існавання здаровай і сучаснай дэмакратыі.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку