Адказаць на каментар

На другі дзень пасля пераводу, 13 мая ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, дзе правёў 5 сутак. Літаральна праз дзень, 19 мая, яго зноў адправілі у адзіночку штрафнога ізалятара, дзе было надзвычай холадна.

Юнак пакутаваў усю ноч і раніцай 20 мая у адчаі нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук, пасля чаго быў змешчаны ў медсанчастку. Пасля аказання першай медычнай дапамогі, Мікалая Дзядка ізноў накіравалі ў тое ж халоднае памяшканне ШІЗА, дзе ён і знаходзіўся да 26 мая.

“Гэта сведчыць, па-першае, аб тым, што на Мікалая Дзядка, як на палітвязня, ажыццяўляецца ціск - у кантэксце апошніх падзей, калі мы назіраем ўзмацненне ціску на ўсіх палітвязняў: і на Юрыя Рубцова, і на Мікалая Статкевіча, і на ўсіх астатніх. Па-другое, гэта сведчыць аб тым, што наша пенітэнцыярная сістэма не зжыла гэтых элементаў таталітарнага мінулага. Ўмовы ўтрымання ў ШІЗА практычна невыносныя для людзей”, - пракаментаваў сітуацыю “Хартыі97” намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле, нагадвае spring96.org.

Даслаць ліст падтрымкі Мікалаю можна на адрас:

213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 (ПК № 9)

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку