Адказаць на каментар

З 23 чэрвеня палітвязень Мікалай Дзядок зноў у карцэры. Яму таксама абмяжоўваюць сустрэчы з адвакатам, пакупку рэчаў у турэмнай краме, прыдумляюць нагоды, каб не прымаць перадачы.

«Нават не паспела прасохнуць турэмная роба, якую Мікалай памыў, калі выйшаў з папярэдняга карцэра. Як выйшаў, далі пазваніць дамоў, а як пазваніў, праз некалькі гадзін зноў адправілі ў карцэр на 10 сутак», — апавёў карэспандэнту Радыё Свабода бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.

На яго думку, апошнім часам ціск на ягонага сына значна ўзмацніўся і адбываюцца рэчы, якіх не назіралася цягам 5 гадоў зняволення Мікалая Дзядка. У прыватнасці, адміністрацыя горацкай калоніі абмяжоўвае кантакты Мікалая Дзядка з адвакатам, не прапускае да яго бандэролі і стварае штучныя перашкоды ў “атаварцы” ў турэмнай краме.

“Мінулым разам адвакат быў у яго 25 хвілін, а ўчора дык увогуле 15, бо загадалі заканчваць размову. Адвакат папрасіў яшчэ час, і на гэта сказалі, каб прыходзіў пасля абеду. Але пасля абеду сустрэчу не дазволілі. То бок проста падманулі! Такога яшчэ не было. Мала таго, што стаяць ахоўнікі за спінай у адваката і Мікалая, калі тыя размаўляюць, дык увогуле пачалі да мінімуму скарачаць час сустрэчы.

Або яшчэ факт. Мы сабралі і адправілі яму бандэроль — усяго 2 кілаграмы, што дазволена. Пашпартныя дадзеныя пазначыла мая жонка, ягоная мачаха. Дык яны бандэроль вярнулі на той падставе, што, маўляў, не ад блізкага сваяка.

Маці Мікалая пайшла ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, каб паскардзіцца на тое, што робяць з сынам. Там ёй пачалі пагражаць, што паклічуць нарад і яе пакараюць.

І апошняе. У турме стварылі абстаноўку, пры якой Мікалай ня можа скарыстацца турэмнай крамай. На тыя дні, калі ў краме “атаварка” — гэта чацвер — яго абавязкова саджаюць у ШЫЗА. У выніку нават набыць рэчы туалету — мыла, туалетную паперу, іншае — немагчыма. Не кажу ўжо пра тое, каб набыць нейкія харчы. Нібыта і грошы ў яго ёсць на рахунку, а скарыстацца імі ня можа”.


Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў арыштаваны ў 2010 годзе пасля шэрагу пратэстных акцыяў і асуджаны на 4,5 года зняволення паводле абвінавачання ў хуліганскіх дзеяннях адносна афіцыйных будынкаў. У лютым 2015 году, калі да заканчэння тэрміну адседкі Мікалая Дзядка заставалася некалькі дзён, яго зноў судзілі нібыта за парушэнні турэмнага рэжыму і дадалі яшчэ год зняволення. Цяпер Мікалая Дзядка трымаюць у калоніі ў Горках, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.

Вядома, што Мікалаю Дзядку прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але ён адмовіўся. Праваабаронцы і апазіцыя ў Беларусі лічаць Мікалая Дзядка палітвязнем і дамагаюцца, каб яго тэрмінова вызвалілі.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку