Адказаць на каментар

Палітвязень знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №9 г. Горкі з 30 чэрвеня. Плошча ПТК - 5 квадратных метраў на дваіх асуджаных.

Спачатку Мікалай Дзядок знаходзіўся адзін у ПКТ памерам 5 квадратных метраў. Але праз некалькі дзён да яго змясцілі яшчэ аднаго асуджанага. Такім чынам, цяпер на кожнага з іх прыпадае каля 2,5 кв. м, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Маці Мікалая Дзядка звярнулася ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, каб даведацца, якія памеры камеры прадугледжаны нормамі ўмоў утрымання асуджаных у ПКТ і ці не парушаюцца яны ў дачыненні да палітвязня.

“Знаходзячыся на прыёме ў ДВП даведалася колькасць метраў, якое належыць па нормах для ўтрымання чалавека ў памяшканні камернага тыпу, і жахнулася. Два квадратных метра на чалавека! Што ж атрымліваецца, у камеры ў Колі нават лішнія метры ёсць? Хто вызначае на якой плошчы будзе сядзець той ці іншы зняволены? Нельга ж так здзекавацца! Відавочна, спачатку на Мікалая ціснулі псіхалагічна, а зараз проста знішчаюць фізічна”, - занепакоена маці Мікалая Дзядка.

Як адзначаюць праваабаронцы, сапраўды плошча ў 2 квадратных метра на чалавека фармальна адпавядае крымінальна-выканаўчаму кодэксу ў Беларусі і замацаваная ў Пастанове МУС №174 ад 20.10.2000. На жаль, у дадзены момант ні ў якіх міжнародных прававых нормах ня замацаваны памер плошчы на аднаго зняволенага. І хоць у сваіх рашэннях Еўрапейскі суд па правах чалавека не аднойчы адзначаў, што на чалавека ва ўмовах заключэння павінна прыходзіцца не менш за 4 квадратных метраў, у Беларусі ніхто не спяшацца змяняць устаноўленыя нормы.

Праваабаронцы ж лічаць, што цяпер важна змагацца за тое, каб заканадаўства ў гэтай галіне мянялася.


Сайт ПЦ "Вясна" нагадвае, Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 году зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле. 12 мая палітвязня перавялі ў калонію г. Горкі, дзе з 50 дзён 42 сутак ён знаходзіўся ў ШІЗА «за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання» і «адмовы ад працы». Пасля гэтага быў пераведзены ў ПКТ.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку