Адказаць на каментар

Юрыст Павал Сапелка атрымаў адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведваньне месцаў прымусовага ўтрыманьня з мэтаю іх маніторынгу.

Такое права замацаванае ў артыкуле 22 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь: «Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і іншыя асобы маюць права наведваць установы, якія выконваюць пакараньне, па дазволе адміністрацыі гэтых устаноў або адпаведных вышэйстаячых органаў кіраваньня ўстановамі, якія выконваюць пакараньне».

Адказ начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў Сяргея Дарошкі, атрыманы юрыстам 29 ліпеня, здзіўляе адсутнасьцю любой матывацыі пры адмове яму ў гэтым праве, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на ПЦ «Вясна».

«Паведамляю, што Ваш электронны зварот, накіраваны на афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, разгледжаны ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Наведваньне спэцыялізаваных устаноў органаў унутраных спраў у цяперашні час немэтазгодна.

У выпадку нязгоды з гэтым адказам Вы маеце права яго абскардзіць у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Павел Сапелка, камэнтуючы гэтую фармальную адпіску, адзначае наступнае:

«Прычыны, па якіх мне адмовілі ў наведваньні месцаў прымусовага ўтрыманьня, відавочна, выкладзеныя ў самім маім звароце. Адказ Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў нематываваны і сёньня ж будзе мной абскарджаны ў МУС».

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку