Адказаць на каментар

Назіральнікі за выбарамі прэзідэнта ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" апублікавалі аналітычную тыднёвую справаздачу па выніках назірання 23 ліпеня - 2 жніўня.

Паводле справаздачы, сябры ініцыятыўных груп па вылучэнні апазіцыйных кандыдатаў часам сутыкаюцца з пэўнымі перашкодамі ў зборы подпісаў, але праблемы вырашаюцца пасля зваротаў у выбарчыя камісіі і органы улады.

Сітуацыя з правамі чалавека, на фоне якой ідзе выбарчая кампанія, застаецца цяжкай: улады працягваюць рабіць ціск на незалежных журналістаў, не даюць дазволу на правядзенне пікетаў, на якіх грамадзяне хочуць выказаць свой пратэст. ЦВК адмовілася прыняць меры, прапанаваныя праваабаронцамі, для павелічэння празрыстасці выбарчага працэсу.

Мясцовыя ўлады далі ўстаноўку збіраць подпісы за дзейснага прэзідэнта на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Супрацоўнікам СШ № 5, УА «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны коледж», РУПВ «Крычаўскі завод гумовых вырабаў» было загадана прыносіць пашпарты і падпісвацца ў падтрымку А. Лукашэнкі. Аналагічна дзейнічала адміністрацыя Філіяла ОАО «БЕЛАЗ» «Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М. Кірава», УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр» і іншыя.

У цэнтры ўвагі многіх дзяржаўных выданняў – Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ 24 ліпеня прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Лукашэнка даручыў знайсці магчымасць павышэння пенсій на 5% з 1 верасня. 30 ліпеня з’явіліся паведамленні, што ў Беларусі з 1 жніўня вырастуць памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, дапамогі на дзяцей. 27 ліпеня дзяржаўная газета Ліозненскага раёна «Сцяг перамогі» публікуе артыкул «Начался сбор подписей за выдвижение в кандидаты на пост Президента», які ўтрымлівае прамую агітацыю за абранне А. Лукашэнкі на чарговы тэрмін. 31 ліпеня газета «Звязда» публікуе артыкул пра палітычныя аб’яднанні, што ўдзельнічаюць у выбарах, але на фота да артыкула – толькі выява першай асобы беларускай дзяржавы. Мясцовыя СМІ і сайты органаў улады асвятляюць працу ініцыятыўных груп прэзідэнта, пра іншае не паведамляецца.

У ТВК адбыліся першыя пасяджэнні, падчас якіх былі абраны старшыні і іх намеснікі. Сябры камісій непасрэдна не перашкаджаюць працы назіральнікаў, у асноўным ставяцца карэктна, у асобных выпадках заўважаны негатыўныя адносіны.

Улады працягваюць рабіць ціск на незалежных журналістаў. 28 ліпеня суд Глыбокскага раёна прызнаў вінаватай па арт. 22.9 Ко АП незалежную журналістку Таццяну Смоткіну і прысудзіў ёй штраф у памеры 4,5 млн рублёў. Па-ранейшаму не даюць дазволу на правядзенне пікетаў, на якіх грамадзяне хочуць выказаць свой пратэст. Адміністрацыя Чыгуначнага раёна г. Віцебска адмовіла сябрам КХП БНФ ў правядзенні пікета, мэтай якога было прыцягнуць увагу да парушэння беларускімі ўладамі фундаментальных правоў і свабод.

Паводле spring96.org
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку