Адказаць на каментар

Каля дзесяці чалавек – прадстаўнікі руху салідарнасці "Разам" ды іншыя неабыякавыя людзі – усклалі кветкі да помніка прадстаўніцы гуманітарнай місіі ЮНРРА Рут Уолер, які месціцца на вайсковых могілках у Мінску.

Учора была 69-я гадавіна смерці амерыканкі Рут Уолер, якая, працуючы у місіі Аб'яднаных нацый ЮНРРА, прысвяціла сваё жыццё ратаванню галодных і абяздоленых дзяцей пасляваеннай Беларусі.

Прысутныя разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг, прачыталі малітву "Магутны Божа". Выступоўцы распавялі падрабязнасці пра дзейнасць місіі ЮНРРА у Беларусі ў 1945 годзе. Напісаны адмыслова да гэтай падзеі верш прачытаў Зміцер Захарэвіч.


Адміністрацыя дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных нацый (ЮНРРА) была створана ў 1943 годзе краінамі-ўдзельніцамі антыгітлераўскай кааліцыі для аказання дапамогі насельніцтву і аднаўлення эканомікі найбольш пацярпелых падчас вайны дзяржаў. Пагадненне аб пастаўках дапамогі ў БССР было падпісана ў Вашынгтоне ў снежні 1945 года. Была дасягнутая дамоўленасць аб пастаўках тавараў і тэхнікі на суму 61 млн. долараў. Амаль палова з іх прыйшлася на прадукты харчавання, значная частка якіх накіроўвалася ў дзіцячыя дамы, бальніцы і для інвалідаў. Толькі ежы па лініі ЮНРРА было завезена звыш 100 тысяч тон.

У складзе беларускай місіі ЮНРРА працавала амерыканка Рут Уолер. Яна выратавала траіх дзяцей, што танулі ў возеры, і захварэла на запаленне лёгкіх, якое перарасло ў менінгіт. 4 жніўня 1946 года Рут памерла і была пахавана на Вайсковых могілках.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку