Адказаць на каментар

Мясцовыя афіцыйныя СМІ Магілёўскай вобласці не вельмі шмат увагі надаюць асвятленню тэмы стартаваўшай у краіне перадвыбарчай кампаніі. Але калі ўжо ўзгадваюць яе, асвятляюць выбарчую актыўнасць выключна ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Перыядычна на старонках раёнак з’яўляюцца інфармацыйныя матэрыялы БелТА аб новаўвядзеннях выбарчай кампаніі, выказванні чальцоў ЦВК і г. д. Калі ж раёнкі ўсё ж змяшчаюць уласныя артыкулы на тэму выбараў, то ўсе яны без выключэння распавядаюць альбо пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Аляксандара Лукашэнкі ("С кандидатом на предстоящих выборах определились", "Пикет собирал подписи", "Перадвыбарны марафон у Асіповічах. З думкамі пра будучыню", "В Черикове продолжается работа инициативных групп по сбору подписей для выдвижения кандидатов в Президенты Республики Беларусь"), пры гэтым усяляк прыхавана рэкламуючы дзеючага кіраўніка краіны, альбо друкуюць проста хвалебныя артыкулы на яго адрас, як слаўгарадская раённая газета “Прысожскі край”.

Ніякіх уласных інфармацыйных матэрыялаў пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ і пра дзейнасць іх ініцыятыўных груп на старонках дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці не з’явілася да гэтага часу, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку