Адказаць на каментар

Прадстаўнікі баранавіцкіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый 12 жніўня наведалі Віктара Статкевіча і павіншавалі яго з 59-годдзем сына Мікалая, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.

Як паведамляе spring96.org грамада гаварыла пра эканамічны і фінансавы крызіс, пачатак прэзідэнцкай кампаніі 2015 года, пра скарачэнне санкцыйнага спісу беларускіх чыноўнікаў, пра ранейшую інфармацыю былога міністра замежных спраў Славакіі Павала Дэмэша, які выказаў думку, што, магчыма, Мікалай Статкевіч будзе выпушчаны на волю перад візітам прэзідэнта Лукашэнкі да Папы Рымскага ў верасні 2015 года. Але найбольш часу прысвяцілі заяве Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што пытанне яго сына цяпер у парадку дня і, магчыма, будзе вырашана да 11 кастрычніка, калі адбудуцца прэзідэнцкія выбары.

– Віктар Паўлавіч хоць і мае 89 гадоў, але па-ранейшаму вельмі цікавіцца грамадска-палітычным жыццём як у Беларусі, так і ў свеце. Ён добра ведае пра заяву Аляксандра Лукашэнкі пра свайго сына, але не верыць словам кіраўніка дзяржавы. Статкевіч-старэйшы добра ведае, што ад яго сына, найперш, патрабуюць пакаяння, а на гэта ён ніколі не пойдзе, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку