Адказаць на каментар

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 15 жніўня атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Статкевіча. У лісце Мікалай Статкевіч паведаміў, што замест апошняга пісьма ад Барыса Вырвіча ён атрымаў пусты канверт.

Як паведамляе сайт spring96.org, палітвязень піша: “Атрымаў пусты (за выключэннем укладзенага новага канверта) канверт ад Вашага ліста з пазнакай “Письмо не пропущено цензурой”. Ужо і не ведаю, што Вы там крамольнага напісалі. Спадзяюся, што ненарматыўную лексіку не выкарыстоўвалі”.

Па словах Барыса Вырвіча, змест яго пісьма быў абсалютна бяскрыўдны – у ім распавядалася пра навіны жыцця дэмакратычнага асяродку Магілёўшчыны, агульны стан спраў у рэгіёне, пэўная ўвага надавалася стартаваўшай на той момант выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Журналіст лічыць, што цэнзарам магла не спадабацца змешчанае ў лісце інфармацыя пра тое, што многія дэмакратычныя актывісты Магілёўшчыны ўвайшлі ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам на пасаду прэзідэнта РБ.

Таксама Барыс Вырвіч адзначае, што гэты ліст ад Мікалая Статкевіча ішоў да яго вельмі доўга – палітвязень напісаў пісьмо яшчэ 1 жніўня, а да адрасата яно дайшло толькі 15 жніўня, хаця жыве журналіст крыху больш як за 40 кіламетраў ад Магілёва, дзе ў турме №4 адбывае пакаранне Мікалай Статкевіч.

У лісце да Барыса Вырвіча Мікалай Статкевіч выказвае асабістую падзяку ўсім, хто ўвайшоў у склад яго ініцыятыўнай групы. Таксама палітвязень піша пра сваё стаўленне да спробаў “легімітызаваць тое, што ў нас чамусьці называюць выбарамі”, выказвае сваё бачанне далейшага развіцця падзей.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку