Адказаць на каментар

Паводле слоў маці палітвязня Рушаніі Васьковіч, рашэнне пра гэта будзе прынятае 17 верасня.

– У сына усё добра. Стан някепскі. Канфліктаў з начальствам калоніі няма. І знешне, і знутры адчувае сябе добра, сам сказаў, – паведаміла маці палітвязня Рушанія Васьковіч. – Спадзяецца ў верасні на перагляд пакарання. 17 верасня будзе прымацца гэтае рашэнне. Калі ўсё будзе добра, выйдзе раней. Калі не, то ў снежні будзе яшчэ адно кароткае спатканне. Так што нармальна ўсё, трымаемся, – сказала яна карэспандэнту «Магілёўскай вясны».

Сам Яўген Васьковіч перадаў на волю ліст, у якім ён распавёў, чым жыў у апошні час:

«Працую на швейнай вытворчасці. Шыю вопратку, пасцельную бялізну і іншыя рэчы ўнутранага карыстання для калоніі і заказы з волі. Ўмовы ўтрымання нармальныя, харчаванне хоць і «нішчымнае» і аднастайнае, але здавальняючае. Здароўе не турбуе. Нават не выкарыстаў усю медбандэроль, якую атрымаў яшчэ ў снежні. Вітамінаў, вядома, бракуе, але дзякуючы перадачам і доўгім спатканням іх запас трохі папаўняецца.

Лісты і астатнюю карэспандэнцыю атрымліваю рэгулярна. Заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца. Шмат планаў і ідэй з'явілася для далейшай дзейнасці, многае зразумеў і ўсвядоміў. Стаў больш дыпламатычны, чым быў раней. З'явіліся мэтанакіраванасць і ўпэўненасць у сваіх дзеяннях.

На бліжэйшых выбарах цалкам падтрымліваю пазіцыі сваіх паплечнікаў па Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Вельмі цаню мудрасць кіраўнікоў арганізацыі ў абраным імі кірунку. Лічу гэта гістарычным рашэннем, якое захавае непахісны імідж арганізацыі і не дазволіць рэжыму атрымаць новых ахвяр у выглядзе палітычных зняволеных. А сусветная грамадскасць сама ўбачыць і зробіць свае высновы.

Хачу падзякаваць усім тым дарагім людзям, якія памятаюць пра мяне, падтрымліваюць і пішуць. Дзякуй вам за гэта! Асаблівую падзяку выказваю ўсім маім родным, што ў цяжкую хвіліну не асудзілі мяне, а падтрымалі і далі мудрае жыццёвае павучанне. Асабліва мама – самы дарагі і любімы для мяне чалавек. Менавіта яна ўклала ў мяне ўсе чалавечыя каштоўнасці і прывучыла любіць свабоду. Дзякуй маме за яе прыгажосць, дабрыню і любоў!».

20-гадовы жыхар Бабруйска Яўген Васьковіч быў арыштаваны ў 2010 годзе і асуджаны за тое, што разам з сябрамі кінулі бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Цяпер яму 25 гадоў, большую частку зняволення ён правёў у крытай турме ў Магілёве амаль у поўнай ізаляцыі ад свету.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку