Адказаць на каментар

Такое меркаванне выказаў юрыст Павал Сапелка у каментары пастановы Саўміна №685, згодна з якой выканаўчыя і распарадчыя органы павінны будуць прадастаўляць працоўныя месцы для працаўладкавання алкаголікаў.

Дзяржаву абавязалі дапамагаць лячэбна-працоўным прафілакторыям (ЛПП) ў працаўладкаванні грамадзян, а таксама выпраўленчым установам адкрытага тыпу ў працаўладкаванні асуджаных. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна N685 ад 14 жніўня 2015 года, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны будуць прадастаўляць працоўныя месцы для працаўладкавання названых вышэй асоб па месцы дыслакацыі папраўчых устаноў і ЛПП.

Эксперт у галіне пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка так пракаментаваў пастанову Саўміна N685 ад 14 жніўня 2015 года, згодна з якой дзяржава будзе дапамагаць ЛПП у працаўладкаванні названай катэгорыі грамадзян.

"Міністэрства ўнутраных спраў даўно не магло "пераварыць" і пагалоўна працаўладкаваць і тую армію зняволеных, якая змяшчалася ў месцах пазбаўлення і абмежавання волі - там ўладкавана на працу далёка не 100% працаздольных. Цяпер МУС, пашырыўшы сетку ЛПП (лячэбна-папраўчых устаноў), заклапацілася яшчэ і "працоўным перавыхаваннем" змешчаных там людзей, якія змушаюцца да працы насуперак Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Добрая навіна, напэўна. Толькі дзяржава і так павінна была вырашаць пытанні працаўладкавання асуджаных у папраўчых установах адкрытага тыпу; дзіўна, што гэта стала прыярытэтам толькі цяпер. А зняволеных у ЛПП трэба не працаўладкоўваць, а распусціць дадому, ліквідаваўшы сістэму ЛПП, стварыўшы замест гэтага эфектыўную сістэму сацыяльнай рэабілітацыі і рэальна задзейнічаўшы існуючыя інстытуты і механізмы абароны сем'яў ад бытавога гвалту", - перакананы эксперт.

“Пакуль жа гэта - стварэнне алка-ГУЛАГу, толькі замест лесапавалу і капання каналаў - некваліфікаваная праца без працоўнай дамовы з трэмарам на "невыкарыстоўваемым абсталяванні".

Дарэчы, падобнае меркаванне адносна лячэння алкагалізму і сацыяльная рэабілітацыі залежных ад алкаголю людзей выказаў у інтэрв'ю сайту salidarnasc.org Віталь Куплевіч, які прайшоў курс так званага "лячэння" у Наваградскім ЛПП.

ПЦ "Вясна" нагадвае, што ў Беларусі прымусовае накіраванне грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі нярэдка адбываецца з парушэннямі правоў і свабод чалавека, выкарыстаннем прымусовай працы.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку