Адказаць на каментар
Юрыст Павал Сапелка распавядае, якія абмежаваньні могуць быць накладзены на нядаўна вызваленых шасцярых палітвязняў у сувязі з нязнятаю судзімасцю.
За Мікала Статкевічам, Ігарам Аліневічам, Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкай можа быць прафілактычны нагляд, а Юры Рубцоў і Мікалай Дзядок могуць быць пастаўлены на прафілактычны ўлік.
На працягу тэрміну судзімасці за грамадзянінам, асуджаным за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, адбыўшым тэрмін пазбаўлення волі, ажыццяўляецца прафілактычны нагляд.
На працягу тэрміну судзімасці грамадзянін знаходзіцца пад прафілактычным наглядам і ў сувязі з гэтым абавязаны папярэдне апавяшчаць орган унутраных спраў аб змене месца жыхарства, аб выездзе па асабістых справах у іншую мясцовасць на тэрмін больш аднаго месяца, з’яўляцца ў названы орган па яго выкліку і пры неабходнасці даваць тлумачэнні адносна сваіх паводзінаў і ладу жыцця. Больш ніякіх абмежаванняў гэты статус не накладае.
Аднак калі грамадзянін, судзімы за ўчыненне цяжкага або асабліва цяжкага злачынства або судзімы два ці больш разоў да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за любыя наўмысныя злачынствы, у межах тэрміну судзімасці больш за два разы на працягу года будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, за якія законам прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, то за ім можа быць усталяваны прэвентыўны нагляд.
Прэвентыўны нагляд пасля вызвалення з папраўчай установы ўстанаўлiваецца: за асобамі, якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў; за паўналетняй асобай, якая ўчыніла злачынства ў складзе арганізаванай групы або злачыннай арганізацыі. Акрамя таго, прэвентыўны нагляд пасля вызвалення з папраўчай установы можа быць усталяваны за асобай, якаяя была асуджана за ўчыненне цяжкага або асабліва цяжкага злачынства або судзімай два ці больш разоў да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за любыя наўмысныя злачынствы, калі на момант вызвалення з папраўчай установы яна прызнана злосным парушальнiкам устаноўленага парадку адбывання пакарання; усталёўваецца прэвентыўны нагляд, як ужо было паказана, за судзімымі ў выпадку здзяйснення імі адміністрацыйных правапарушэнняў.
Прэвентыўны нагляд устанаўліваецца для назірання за паводзінамі вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, папярэджання з іх боку злачынстваў і аказання на іх неабходнага прафілактычнага ўздзеяння.
Суд абавязвае асобу, за якім усталяваны прэвентыўны нагляд, выконваць наступныя патрабаванні прэвентыўнага нагляду: прыбыць ва ўстаноўлены тэрмін да абранага месцы жыхарства і зарэгістравацца ў органе ўнутраных спраў; апавяшчаць орган унутраных спраў аб змене месца працы і (або) жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) па службовых і асабістых справах толькі са згоды органа ўнутраных спраў. Суд пры ўсталяванні прэвентыўнага нагляду або пры яго ажыццяўленні можа абавязаць асобу, за якой усталяваны прэвентыўны нагляд, выконваць наступныя патрабаванні прэвентыўнага нагляду: не наведваць пэўныя месцы; ня пакідаць сваё жыллё ў пэўны час сутак; з’яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі ад аднаго да чатырох разоў у месяц; не выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь.
Адбыўшыя пакаранне асуджаныя іншых катэгорый – тыя, хто здзейсніў менш цяжкае злачынства, або злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, падпадаюць пад дзеянне Закона «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», у якім ў ліку мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў названы прафілактычны ўлік.
Пастаўленага на ўлік грамадзяніна па яго месцы жыхарства або месцы знаходжання, вучобы, працы ці ў іншым месцы, вызначаным службовай асобай адпаведнага суб’екта прафілактыкі правапарушэнняў наведвае адзін раз на працягу месяца прадстаўнік органаў унутраных спраў; ён жа вызначае месца і час правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, забяспечвае ўдзел у іх грамадзяніна, у дачыненні да якога ажыццяўляецца прафілактычны ўлік.
Грамадзянін, у дачыненні да якога ажыццяўляецца прафілактычны ўлік, прыбывае па выкліку службовай асобы органа ўнутраных спраў і ўдзельнічае ў прафілактычных мерапрыемствах. Прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца адзін раз у месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кіраўніком адпаведнага суб’екта прафілактыкі правапарушэнняў або яго намеснікам, у форме лекцый, дэманстрацыі фільмаў прафілактычнай накіраванасці, у тым ліку аб разглядзе крымінальных спраў, грамадзянскіх спраў аб прызнанні грамадзян абмежавана дзеяздольнымi, аб адабраннi дзiцяцi без пазбаўлення бацькоўскіх правоў або аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, напрамку ў лячэбна-працоўны прафілакторый, разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца ў час, калі грамадзянін, у дачыненні да якога ажыццяўляецца прафілактычны ўлік, не заняты на працы і вучобе. Працягласць прафілактычнага мерапрыемства вызначаецца службовай асобай органа ўнутраных спраў, органа памежнай службы, мытнага органа індывідуальна ў межах адной гадзіны.
Ажыццяўленне прафілактычнага ўліку спыняецца з моманту пагашэння або зняцця судзімасці.
Паводле palitviazni.info