Адказаць на каментар

Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму прыняло бок салігорскіх супрацоўнікаў ДАІ ў справе аб парушэння імі моўных правоў салігорскага кіроўцы Аляксандра Малочкі.

ПЦ "Вясна" нагадвае, напрыканцы чэрвеня Аляксандр Малочка быў спынены за дробнае правапарушэнне супрацоўнікамі ДАІ. Мець зносіны з дзяржаўнымі службоўцамі салігорац пажадаў на беларускай мове, але даішнікі не здолелі нават пратакол аб правапарушэнні скласці па-беларуску.

- Справа набыла грамадскі рэзананс, пра гэта шмат пісалі ў Сеціве, і наша партыя вырашыла накіраваць адпаведны запыт па гэтым выпадку ў салігорскую пракуратуру, -  кажа кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі партыі АГП Віктар Малочка. - Скаргу разглядаць не сталі, а адфутболілі яе ва Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму. Адказ па сутнасці ўжо даваў часова выконваючы абавязкі начальніка Упраўлення Аляксандр Астрэйка, які яшчэ дзесці год таму ўзначальваў Салігорскі РАУС. З адказу фактычна вынікае, што супрацоўнікі ДАІ і не павінны ведаць беларускую мову, а проста усе астатнія павінны ведаць рускую.

У лісце спадара Астрэйкі сцвярджаецца, што складанне пратаколу супрацоўнікамі ДАІ на рускай мове, нягледзячы на патрабаванні кіроўцы аб беларускай, цалкам адпавядае дзяючаму заканадаўству і патрабаванням Працэсуальна-выканаўчага кодэдэксу, які дазваляе весці адміністрацыйны працэс на беларускай або рускай мове. Перакладчыка ж Аляксандру Малочка не прадставілі нібыта з-за адсутнасці адпаведнага хадайніцтва, што насамрэч не адпавядае рэчаіснасці.

Аляксандр Астрэйка спаслаўся на існуючую ў Працэсуальна-выканаўчым кодэдэксе магчымасць весці працэс на любой з дзяржаўных моваў. Знайшлася для супрацоўнікаў міліцыі і легальная магчымасць ігнраваць моўныя правы грамадзян, нягледзячы на патрабаванне заканадаўства да дзяржаўных службоўцаў аб абавязковым валоданні абедзьвюмя дзяржаўнымі мовамі. Выявілася, што закандаўствам краіны, а таксама ведамаснымі нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства ўнутраных спраў не прадугледжана адказнасць супрацоўнікаў міліцыі за невалоданне адной з іх.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку