Адказаць на каментар
Каля чыгуначнага вакзала Магілёва затрымалі грамадскіх актывістаў Юрася Навіцкага і Таццяну Грачанікаву. Прычына – выклік міліцыі агрэсіўнай прыхільніцай Расіі сталага ўзросту.
Актывісты, едучы ў Магілёў на цягніку, ўвязаліся ў дыскусію з групай пасажыраў на тэму ўплыву "рускага свету" на нацыянальную свядомасць беларусаў і дзяржаўнасць краіны. Адна апанентка заяўляла, што беларусаў як нацыі не існуе, гучна прызнавалася ў любові да Пуціна і сцвярджала тэзіс, што Крым наш. Калі аргументы скончыліся, яна выклікала нарад міліцыі.
Удзельнікі палемікі правялі дзве гадзіны ў апорным пункце міліцыі чыгуначнага вакзала абласнога цэнтра. Пратакол не складаўся.