Адказаць на каментар

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзенне шэсця.

Як паведамляе spring96.org, у адмове намеснік старшыні гарвыканкаму Аксана Рудзянок спаслалася на тое, што заяўнікі ня выканалі патрабавання, замацаванага ў рашэнні №775: не заключылі дамовы з паліклінікай і спецаўтапрадпрыемствам на абслугоўванне мерапрыемства. Да таго ж праваабаронцы замовілі вулічнае шэсце па вуліцы Савецкай у цэнтры гораду па маршруту якога знаходзяцца “будынкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама рэдакцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі”, што, на - думку чыноўнікаў, забаронена законам.

Як паведаміў праваабаронца і юрыст Леанід Судаленка, адмову гарвыканкаму заяўнікі наважаны абскардзіць у судзе.

Трэба адзначыць, што ў Гомелі за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Абскарджванне такіх рашэнняў у судах не прыносіць плёну. Адзінай магчымасцю даказаць парушэнне права з’яўляецца Камітэт ААН па правах чалавека, які ўжо некалькі разоў прымаў рашэнні аб парушэннях правоў на мірныя сходы ў Гомелі.

Негледзячы на гэта, чыноўнікі па-ранейшаму забараняюць грамадзянам публічна выказаць свае меркаванні.


  

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку