Адказаць на каментар

VII фестываль незалежнай беларускай культуры стартуе ва Уроцлаве 6 кастрычніка. Сталіца Ніжняй Сілезіі чарговы раз зможа пазнаёміцца з беларускім тэатрам, музыкай ды мастацтвам.

"З году ў год мы заўважаем, што фестывальныя імпрэзы ўсё больш цікавяць моладзь, якая пераважае старэйшае пакаленне, родам з Заходняй Беларусі ды Заходняй Украіны", - перадае словы арганізатара фестывалю прафесара Міколы Іванова з фонду «За нашу і вашу свабоду» Радыё Рацыя.

— Фестываль сапраўды будзе значна большы, чым заўсёды, бо на працягу больш чым тыдня жыхары Вроцлава змогуць сустрэцца з такімі калектывамі, як: тэатр «Вольная сцэна» з Менску, што прывязе да нас «Дзядоў» Міцкевіча ў пастаноўцы літоўскай рэжысёркі Рамунэ Кудзманайтэ. Гэта выдатны твор, выдатная п’еса на беларускай мове і калі мы рыхтавалі гэтую імпрэзу і спыталіся ў тых, хто збіраецца прыйсці, ці перакладаць гэта на беларускую мову, ці патрэбныя субтытры ці нешта падобнае, нам адказалі: гэта школьная праграма, таму абсалютна непатрэбныя.

Яшчэ да нас прыедзе вельмі вядомы калектыў Троіца з Менску, які меў гастролі і ў Парыжы і ў Берліне. Прыедзе Віктар Шалкевіч, апошні бард, які піша вершы на польскай мове ў Беларусі. Прыедзе вядомая мастачка Кацярына Сумарава, якая арганізуе для польскіх школьнікаў майстэрню, дзе пакажа, як робіцца беларуская, сучасная народная творчасць. Вельмі цікавая будзе выстава вядомага графіка Рамана Сустава, у самым цэнтры горада, на Рынку.

Не абыдзецца і без палітычных імпрэзаў. Будзе дыскусія на тэму: «Ці маюць палякі ў Беларусі будучыню, ці захаваецца польская меншасць у Беларусі». Прыедуць кіраўнікі незалежнага аб’яднання Саюза палякаў у Беларусі. Ну і, будзем гаварыць, таксама, пра палітычную будучыню Беларусі: што адбудзецца пасля гэтага года выбараў у Беларусі. Прыедзе Аляксандр Мілінкевіч, будзе Андрэй Фёдараў, запрасілі Міколу Статкевіча, але не ведаю, ці ён прыедзе, - кажа Мікола Іваноў. 

РР: Калі гаварыць пра аўдыторыю, дык наколькі на сённяшні дзень незалежная беларуская культура цікавіць жыхароў Уроцлава, як культура беларускай незалежнай дзяржавы, а не, як сентымент да «крэсаў», адкуль паходзіць старэйшае пакаленне якое яшчэ жыве ў Вроцлаве і яшчэ памятае?

— Адметная рыса сёлетняга фестывалю ў тым, што раней на нашых імпрэзах збіраліся старыя бабулькі і дзядулькі. Але, з кожным годам, усё больш прыходзіць моладзі і гэта не толькі беларусы, якія жывуць у Вроцлаве, і не толькі «каліноўцы», якія вучацца ў польскіх вучэльнях. Гэта мноства польскай моладзі, для якіх Беларусь — нармальная дзяржава, сусед Польшчы. Старое ж пакаленне ставіцца да Беларусі: ай, Беларусь гэта польскія «крэсы». І адметнасць гэтага фестывалю ў тым, што маладое пакаленне прыходзіць на яго, як да сяброў, да беларусаў і да іх культуры, як да нармальнай еўрапейскай нацыі. Наша палітыка такая: зрабіць усё магчымае, каб палякі пазналі беларусаў, як добрага суседа.

Цягам тыдня жыхары і госці Вроцлава змогуць наведаць Дзяды ў пастаноўцы тэатру Вольная сцэна, канцэрт Троіцы, выставу Рамана Сустава. Акрамя таго ў межах фестывалю пройдуць дыскусіі пра палітычную і гаспадарчую будучыню ў Беларусі.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку