Адказаць на каментар

Вязня Андрэя Бандарэнку перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу як «злоснага парушальніка рэжыму». Гэта вынікае з ягонага ліста, датаванага 20 кастрычніка.

На гэты перыяд ён пазбаўлены права на спатканні, на атрыманне пасылак, перадач і нават на тэлефонныя званкі. Па заканчэнні адбыцця спагнання ў ПКТ, ён можа быць пераведзены на турэмны рэжым як асуджаны, «схільны да парушэнняў».

Як паведамляе "Новы час", у сваім лісце Бандарэнка піша: «Сітуацыя за апошні час крута змянілася. З 5 кастрычніка я тыдзень правёў у ШІЗА (штрафным ізалятары), а цяпер апынуўся ў ПКТ. За гэты час на мяне навесілі кучу парушэнняў... Такі вось гуманізм у айчыннай пенітэнцыярнай сістэме».

За якія парушэнні яго перавялі ў ПКТ, і наколькі крытычныя і небяспечныя гэтыя парушэнні, Бандарэнка не напісаў.

Тым не менш, вязень перадае прывітанне ўсім, хто ў яго верыць, хто пра яго памятае. Ён вельмі перажывае за лёс Міхаіла Жамчужнага, сузаснавальніка «Платформы інавэйшн», якому пры пераглядзе прысуду ў Вярхоўным судзе дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Ён вельмі чакае дня вызвалення, калі можна будзе дзейнічаць і прад’явіць рахунак крыўдзіцелям.

Нагадаем, зараз актыўна абмяркоўваецца пытанне пра тое, каб надаць Андрэю Бандарэнку і Міхаілу Жамчужнаму статус палітвязня.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку