Адказаць на каментар

МЗС Польшчы скараціла набор на праграму Кастуся Каліноускага да 25 чалавек, з каторых паводле рэкамендацыі беларускіх праваабаронцаў прынята толькі 9 чалавек.

Дырэктар праграмы, кіраўнік Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэту Ян Маліцкі патлумачыў такі захад «памяншэннем рэпрэсій у Беларусі». Паводле яго словаў, частка месцаў з праграмы Каліноўскага перададзена ў іншыя праграмы, у тым ліку ў праграму імя Бонаха, а частка навучэнцаў Коласаўскага ліцэя, якія звычайна ішлі на праграму Каліноўскага, у гэтым годзе атрымалі стыпендыі там.

Старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей паведаміла Радыё Свабода, што сёлета 25 асобаў атрымалі пацьверджанне Праваабарончай Рады, якая рэкамендуе кандыдатаў, а на праграму Каліноўскага патрапіла усяго 6 чалавек:

«А хто такія гэтыя 19, невядома, таму што Амбасада Польшчы і кансуляты адмовілі Радзе ў знаёмстве з дакументамі. Дакументы ад дырэктара праграмы спадара Маліцкага прыйшлі, а амбасада маўчыць. Пані Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска, якая ў амбасадзе Польшчы ў Менску адказвае за навуку і культуру, сказала, што там усяго пару дакументаў, і няварта зь імі знаёміцца. Праваабарончая Рада сабралася (а туды уваходзяць Алесь Бяляцкі, Раіса Міхайлоускаяч, Алег Гулак, Людміла Гразнова, Алег Волчак, Андрэй Бастунец ды іншыя), і мы напісалі лісты на імя міністра замежных спраў і міністра адукацыі Польшчы, якія па даручэнні Рады 7 верасня мной асабіста былі перададзеныя ў міністэрствы.

У лістах (дарэчы, з вялікай падзякай польскаму ураду за шматгадовую падтрымку) мы прасілі патлумачыць, чаму праграма скарочаная да 25 чалавек, і чаму з тых 25, зацверджаных Радай, толькі 6 патрапілі на праграму, і хто такія астатнія 19 чалавек. Больш за 2 месяцы адказу на гэтыя лісты няма.

Мы увесь час у шчыльным кантакце з дырэктарам праграмы Янам Маліцкім, з якім ніколі не было ніякіх непаразуменняў, ён заўсёды паведамляе, хто ня здаў іспыты, у каго праблемы, хто выключаны... Сёлета мы таксама ў яго запыталіся, што адбываецца. Ён адказаў, што яго выклікалі ў Міністэрства адукацыі і паставілі перад фактам. Мы прасілі прыняць гэтых дзяцей хаця б на так званую „зэрувку“ — падрыхтоўчы курс, напісалі ліст, але адказу таксама дагэтуль няма.

Галоўнае пытанне — што нам рабіць зь дзецьмі, бо балы ў іх вельмі высокія, 9, 10, адзін нават з залатым медалём скончыў школу, што ім тлумачыць?

Па рашэнні праваабаронцаў мы вырашылі, што гэты факт трэба зрабіць публічным. Пасля выбараў мы перадалі свой зварот у парнерскую арганізацыю „Вольнасць і дэмакратыя“, якая магла б перадаць нашу інфармацыю далей.

Мы адчуваем, што гэта непавага да нас, як партнёраў — бо няма ніякіх тлумачэнняў. Але самае галоўнае — нам няма што сказаць ні дзецям, ні іх бацькам».


Праграма Кастуся Каліноўскага была адкрыта ў 2006 годзе. Яна дапамагала атрымаць вышэйшую адукацыю беларусам, якія па палітычных прычынах ня могуць вучыцца на Радзіме. У розныя гады на праграму Каліноўскага прымалі ад 60 да 100 навучэнцаў з Беларусі.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку