Адказаць на каментар

Беларусь і Казахстан сталі галоўнымі тэмамі дыскусіі, арганізаванай у Вашынгтоне праваабарончай арганізацыяй Freedom House. "Перашкоды або прыступкі для грамадзянскай супольнасці ў Еўразіі".

Паводле golos-ameriki.ru, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі звярнуў увагу, што Беларусь варта адносіць да рэгіёну Еўропы. Простае параўнанне ўзроўню асабістых свабодаў і бяспекі паміж Усходам і Захадам падказвае, што беларусы выбіраюць заходні вектар, упэўнены праваабаронца.

Адказваючы на пытанні аб бягучай дынаміцы адносін дэмакратычнага Захаду і аўтарытарнай Беларусі, Алесь Бяляцкі выказаў расчараванне тым, што санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі былі знятыя пры тым, што выстаўленыя Захадам ўмовы не былі выкананы за выключэннем вызвалення палітвязняў.

«Мы чакаем і ад ЕС і ЗША працягу ціску на беларускія ўлады з мэтай пашырэння дэмакратычнага прастор і свабодаў у Беларусі, - заявіў беларускі праваабаронца. - Беларускія ўлады больш маюць патрэбу ў добрых адносінах з ЗША і ЕС, чым наадварот. Эканамічны крызіс, недавер паміж Беларуссю і Расіяй, недахоп альтэрнатыў прымушаюць улады шукаць кропку апоры на Захадзе».

У пошуку фінансавання беларускія ўлады цяпер вядуць перамовы з МВФ. У гэтай сувязі вельмі важна, адзначыў Бяляцкі, «каб гэтыя грошы не пайшлі на ўмацаванне рэжыму, а былі накіраваны на структурныя эканамічныя змены, цесна звязаныя з грамадска-палітычнымі зменамі».

Што тычыцца непасрэдна ЗША, то Бяляцкі нагадаў пра тое, што ёсць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, дзе прапісаны сем патрабаванняў да беларускага ўраду па паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй. Пры гэтым толькі адзін пункт з'яўляецца выкананым, звярнуў увагу праваабаронца. Ён заклікаў дамагацца выканання астатніх шасці умоў. На працягу гэтых шасці месяцаў рэжыму змякчэння санкцый можна правесці выпрабаванне, наколькі беларускія ўлады гатовыя да раўнапраўнага супрацоўніцтва, наколькі яны гатовыя выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, мяркуе Алесь Бяляцкі.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку