Адказаць на каментар

30 лістапада адбыўся круглы стол «Законапраект аб адвакатуры Беларусі - неабходныя змены і дапаўненні ў аспекце сістэмных праблем інстытута адвакатуры»

Круглы стол стаў завяршальным этапам у правядзенні грамадскай дыскусіі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, юрысты і адвакаты, паведамляе сайт bydc.info.

У працы круглага стала ўдзельнічалі прадстаўнікі "Беларускага Хельсінскага камітэта", "Прававой дапамогі насельніцтву", Камітэта "Салідарнасць", "Офіса па правах чалавека з інваліднасцю", "Беларускай асацыяцыі журналістаў" і іншых праваабарончых арганізацый. Ад Камітэта “Салідарнасць” у працы круглага стала ўдзельнічалі старшыня арганізацыі Іна Кулей і юрыст Тамара Сідарэнка.

Незалежнасць адвакатуры, бясплатнае аказанне юрыдычнай дапамогі, свабода слова адваката, адвакацкая таямніца і прафесійная этыка, доступ да прафесіі адваката - вось далёка не поўны пералік тэм, які абмяркоўваецца яе ўдзельнікамі.

Па выніках грамадскай дыскусіі, а таксама аналізу дзеючага заканадаўства на прадмет яго адпаведнасці міжнародным стандартам, юрыстамі Беларускага дакументацыйнага цэнтра (БДЦ) былі распрацаваны рэкамендацыі аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення дзейнасці адвакатуры”, да якіх прапанавана далучыцца ў якасці падпісантаў і ўдзельнікаў ўсім праваабарончым арганізацыям Беларусі.

"Прапанаваныя рэкамендацыі накіраваны на тое, каб наблізіць інстытут адвакатуры да патрабаванняў міжнародных стандартаў. Адвакатура павінна быць сапраўды незалежным інстытутам, што дазволіць ёй эфектыўна выконваць свае задачы ў справе абароны правоў грамадзян і юрыдычных асобаў", - адзначыла Тамара Сідарэнка.

Акрамя таго, распрацоўшчыкамі улічаны рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў Дакладзе «Прафесія адваката» рабочай групы «Прафесійныя судовыя сістэмы» ў рамках праекта «Садзейнічанне прававой рэформе ў краінах Усходняга партнёрства» (Страсбург, травень 2012), справаздачы Сеткі дамоў правоў чалавека «Адвакаты правоў чалавека пад пагрозай: неабходнасць узмацнення гарантый аказання прававой дапамогі (на прыкладзе Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны)» (прадстаўлены 23 верасня 2015 года ў Варшаве) і асноўных палажэнняў каментара да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці” (Мінск, “Выдавецтва Беларускі Дом друку”, 2014).

Распрацаваныя БДЦ рэкамендацыі ад імя беларускіх некамерцыйных арганізацый і рухаў будуць накіраваныя ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Сталыя камісіі па заканадаўстве Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйнага Суду, Савету Міністраў і ў іншыя дзяржаўныя органы, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, а таксама Рэспубліканскай і тэрытарыяльным калегіі адвакатаў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку