Адказаць на каментар

У навагоднюю ноч актывістка з бел-чырвона-белым сцягам прашпацыравала па галоўнаму праспекту сталіцы. Сустрэчныя мінакі сустракалі жанчыну воклічам “Жыве Беларусь!”

68-гадовая грамадская актывістка Ніна Багінская ў навагоднюю ноч у Мінску прайшла з бел-чырвона-белым сцягам ад Акадэміі навук да Плошчы Незалежнасці. І потым са сцягам вярнулася грамадскім транспартам дахаты, паведамляе Радыё Свабода.

У адрозненне ад падобнага шэсця ў першы дзень 2014 году, калі жанчыну на вуліцы Якуба Коласа на тры гадзіны затрымала міліцыя, а сцяг – на 10 дзён, сёлета яе эксперымент скончыўся паспяхова.

«У нас вельмі многа навагодніх ёлак з савецкай сімволікай – пяцікутнымі зоркамі. Пакуль мы ня будзем карыстацца набыткам сваёй культуры, сваёй мовай, нічога ня будзе. Наш сцяг забаронены, хаця Лукашэнка сваю першую інаўгурацыю праводзіў з бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя мае довады не уплывалі на міліцыю, калі мяне затрымлівалі зь бел-чырвона-белым сцягам. Усё гэта адбываецца таму, што тут гаспадараць людзі з Крамля, якія ціха праводзяць анексію.

Але гэты год Лукашэнка абвясціў годам культуры. А якая можа быць культура без нашага нацыянальнага сцяга? Тым больш, як сказаў Мікалай Статкевіч, не трэба хадзіць па закавулках, а трэба займаць цэнтр. Таму я вырашыла пайсці па цэнтральнаму праспекту.
На праспекце насупраць Акадэміі навук я добра прымацавала сцяг да драўлянага тронка і пайшла па вуліцы. Мінакі мяне віталі словамі «Жыве Беларусь!», віншавалі з Новым годам, фатаграфаваліся са мной, кіроўцы аўтамабіляў, якія ехалі па праспекце, сігналілі. Адзін мінак на падпітку хацеў забраць у мяне сцяг, адзін прасіў падарыць яго.

Міліцыянты рэагавалі па-рознаму. Двое ў цывільным сказалі, што са сцягам нельга, але я адказала, што я ў такім узросце, што сама вырашаю з чым можна хадзіць, а з чым нельга. На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы мяне прыпыніў міліцыянт і папрасіў згарнуць сцяг. Я адмовілася. Ён пачаў зь некім раіцца па рацыі і потым сказаў: «Калі ласка, ідзіце».

Я накіравалася далей, завярнула да ратушы, дзе сабраліся людзі назіраць за феерверкам. Потым зноў вярнулася на праспект і дайшла да плошчы Незалежнасці, да Чырвонага касцёла. Міліцыянты зноў спынялі, прасілі згарнуць сцяг, але урэшце не перашкаджалі. Я казала ім, што я гуляю са сцягам па вуліцы, мне прыемна пад гэтым сцягам, і такім чынам я усталёўваю тут нашу беларускую уладу і культуру.

Запомнілася, як да мяне падышла сям’я з Украіны і папрасіла сфатаграфавацца. Яны сказалі на развітанне «Жыве Беларусь!», а я праспявала ім некалькі радкоў з гімна Украіны. Каля ГУМА мяне вітала вялікая група моладзі, якая сфатаграфавалася са мной. Яны разгарнулі сцяг над нашымі галовамі і зрабілі і цэлую фатасэсію. Вярталася я са сцягам тым жа маршрутам, толькі грамадскім транспартам».

Чаму сёлета эксперымент скончыўся добра, міліцыянты сцяг не адабралі і не адвезлі сцяганосца ў пастарунак? Ніна Багінская лічыць, што сітуацыя ў нечым змянілася:

«Лукашэнка неўзабаве гэты сцяг прызнае. Хаця ён вагаецца, бо Масква гэтага ня хоча. Але дзявацца няма куды. Усе, хто мяне сустракаў на праспекце, радаваліся, што чалавек ідзе з такім сцягам. І потым, калі краіна паварочваецца на Захад, то за што ж хапаць, за гістарычны сцяг?»
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку