Адказаць на каментар

Прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партыяў АГП, БНФ і аргкамітэту па стварэнню БХД павіншавалі жыхароў Бабруйску з Новым годам і пажадалі мірнага небу без расійскіх ваенных базаў, раздаўшы больш за 1000 улетак.

«Мы прайшлі па пешаходнай вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску і ў вельмі дабразычлівай і сяброўскай абстаноўцы раздалі больш за тысячу ўлётак», – распавёў сайту Pyx.by удзельнік акцыі, каардынатар Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці Аляксандр Сілкоў.

Па ягоных словах, у акцыі, акрамя яго, ўдзельнічалі кіраўнік Партыі АГП Анатоль Лябедзька, які выконваў ролю Дзеда Мароза, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і мясцовыя актывісты чатырох арганізацыяў.

«Людзі ставіліся добра, дзякавалі, казалі, што ведаюць пра такую праблему, як расійская ваенная база», – дадаў Сілкоў.

"Я сам раздаў блізу 200 улётак",  – адзначыў ён. «Была адная толькі спрэчка з дзядком, які выказаўся "за" ваенную базу. Мы з ім вельмі канструктыўна паразмаўлялі. Ён нам пра новыя працоўныя месцы распавёў, а мы яму пра мінусы размяшчэння базы», – адзначыў каардынатар Руху па Магілёўскай вобласці.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку