Адказаць на каментар

У Мінску прайшоў дабрачынны марафон “Дапамажы беларускаму салдату”. Імпрэза па зборы сродкаў для беларусаў, якія бароняць свабоду і незалежнасць Украіны адбывалася на сядзібе Партыі БНФ з ініцыятывы "Маладога фронту".

Пра сітуацыю ў зоне АТА распавялі ўкраінскія госці, валанцёркі, якія займаюцца непасрэдна зборам і дастаўкай рэчаў для тактычнай групоўкі “Беларусь” і іншых добраахвотных частак, Вольга і Аляксандра. Кіеўскія госці падзякавалі беларусам за падтрымку і салідарнасць і адзначылі, што добраахвотнікі, якія не маюць грамадзянства Ўкраіны маюць патрэбу ў дапамозе як ніхто, бо яны рэальна змагаюцца выключна за ідэю.

Актывістка і рэжысёрка Вольга Мікалайчык распавяла пра свае ўражанні ад нядаўняй паездкі ў Кіеў і Адэсу. Паводле слоў Вольгі, ад пачатку гібрыднай вайны, ініцыяванай Расіяй загінула блізу 10 тысяч украінцаў. Вольга распавяла, што бліжэйшым часам на базе кіеўскага клуба “Купідон” будуць праходзіць творчыя сустрэчы з беларускімі літаратарамі і музыкамі, грошы ад якіх пойдуць на падтрымку вайскоўцаў-добраахвотнікаў.

Падчас мерапрыемства на аўкцыён былі выстаўлены некалькі карцінаў ахвяраваных мастакамі Міхалам Анемпадыставым і Наталляй Бордак. Дзве карціны былі набытыя. Гэта “Краявід” Анемпадыстава і алегарычны твор Наталлі Бордак “Шлях да свабоды”. Шмат хто ахвяраваў грошы, перадаючы іх арганізатарам альбо ўкраінскім гасцям. Паводле лідара МФ Змітра Дашкевіча, агулам удалося сабраць 1165 умоўных адзінак ахвяраванняў.

Дабрачынны продаж карцінаў працягваецца. Падрабязнасці можна даведацца, праз Змітра Дашкевіча.

Перад прысутнымі выканалі нізкі ўласных песень барды Андрэй Мельнікаў і Зміцер Захарэвіч. Былі прадэманстраваныя ўрыўкі з дакументальных стужак тэлеканала Белсат “Беларусь”, а таксама кінастужкі прысвечанай Міхаілу Жызнеўскаму. Тэлеканал Беласат распаўсюдзіў сярод ахвярадаўцаў саколкі, торбы і дыскі з відэафільмамі.


 

Паводле novychas.by

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку