Адказаць на каментар

Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны з просьбай ініцыяваць унясенне зменаў у моўнае заканадаўства, якія б дазволілі на практыцы забяспечыць баланс выкарыстання дзяржаўных моваў.

Да свайго звароту правабаронца далучыў даклад аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у Салігорску, які ўтрымлівае не толькі інфармацыю пра сучасны стан правоў гэтай часткі грамадства, але дае і практычныя рэкамендацыі па выпраўленні сітуацыі, у тым ліку на заканадаўчым узроўні.

- Даклад ужо быў разгледжаны ў шэрагу дзяржаўных органаў і устаноў, якія скарэктавалі сваю працу з улікам выкладзеных намі заўваг. Так, Міністэрствам юстыцыі быў прызнаны факт парушэння балансу выкарыстання дзяржаўных моваў. Мінюст нават рэкамендаваў нам звярнуцца з гэтай нагоды ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. Па словах жа яго дырэктара, Цэнтр з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў, але не з'яўляецца дзяржаўным органам, і ў гэтай сувязі не надзелены паўнамоцтвамі па правядзенні дзяржаўнай палітыкі і прыняцці нарматыўных прававых актаў, - кажа Леанід Мархотка. - Аднак такімі паўнамоцтвамі надзеленая Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дэпутатамі якой ад Салігоршчыны з'яўляюцца Яўген Абаленскі і Таіса Данілевіч. У сувязі з гэтым мы накіравалі ім зварот з просьбай разгледзець наш даклад і прыняць меры па ўнясенні адпаведных зменаў і дапаўненняў у нацыянальнае заканадаўства і ў Закон аб мовах у прыватнасці.

Праваабаронца адзначае, што набліжэнне чарговых парламенцкіх выбараў дае большы спадзеў на пазітыўную рэакцыю дэпутатаў на зварот.

Паводле spring96.org
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку