Адказаць на каментар

Суддзя Валянціна Сапонава ў судзе Жлобінскага раёна 24 лютага разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы на гомельскага журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага і аштрафавала яго на 16,8 млн рублёў.

Журналіста вінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Жлобінскія міліцыянты адзначылі, што Жукоўскі без акрэдытацыі карэспандэнта замежнага СМІ зрабіў відэасюжэты, паказаныя ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

Суддзя прызнала фрылансера вінаватым і аштрафавала па абодвух пратаколах на 16,8 млн рублёў (80 базавых велічыняў), перадае Наша Ніва са спасылкай на БелаПАН.

Фрылансер на судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што не знаходзіцца ў працоўных адносінах з тэлеканалам «Белсат».

Дарэчы, Жукоўскага ўжо неаднойчы судзілі па абвінавачанні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Агульная сума яго штрафаў склала ўжо каля 70 млн рублёў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку