Адказаць на каментар

У Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны 10-й гадавіне акцый пратэсту супраць фальшавання уладамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Арганізаваў мерапрыемства Рух "За Свабоду".

Тады 19 сакавіка, пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў дзесяткі тысяч годных людзей, якім неабыякавая будучыня сваёй краіны, выйшлі на мірную акцыю пратэсту. То быў хутчэй маральны пратэст, які не мог прывесці да кардынальных зменаў сістэмы. Састарэлая эканамічная мадэль была, дзякуючы нафтадаляравым уліванням, у даволі добрым стане. Дабрабыт насельніцтва падрастаў, і апалітычнай большасці абывацеляў гэтага было датсаткова, яны пагадзіліся на ўмоўны кантракт з уладамі: каўбаса ў абмен на свабоду. Бальшыня беларусаў была не гатовая да зменаў. Тым не менш, улады праз 4 дні уначы знішчылі намётавы гарадок пратэстоўцаў. Амаль усе затрыманыя былі пакараныя суткамі адміністратыўнага арышту.

Падзеі дзесяцігадовай даўніны на сённяшняй сустрэчы ўзгадвалі відавочцы і ўдзельнікі пратэстаў 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, Іна Кулей, Віктар Карнеенка, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Мазур, Андрэй Дынько, Павал Мажэйка, Валеры Карбалевіч, Андрэй Фёдараў, Андрэй Ляховіч, Валеры Мазынскі, Аляксандр Тамковіч, Таццяна Зялко

На думку старшыні камітэта “Салідарнасць” Іны Кулей, апазіцыя павінна зрабіць працу над памылкамі: “Беларусы паўтараюць памылкі, якія зрабілі народы, што альбо не перамаглі да гэтай пары, альбо якім да перамогі далёка. Вельмі важна прааналізаваць свае памылкі, прызнаць іх і рухацца далей. Беларуская апазіцыя, яе лідары ні разу не зрабілі працы над памылкамі ні ў 2006 ні ў 2010 ні ў 2015 годзе. Мы проста закрываем вочы і пачынаем усё з нуля. Салідарныя дзеянні пачаліся з таго часу. Людзі прыносілі апошнія грошы, прадпрымальнікі абвешваліся сасіскамі. Людзі не баяліся! А зараз няма салідарнасці нават паміж грамадскімі арганізацыямі і партыямі. Мы не саспелі да таго, каб разам сесці і пагаварыць. У Мілінкевіча не было страху выходзіць на Плошчу. Адзінае, за што баяўся Мілінкевіч – гэта падставіць сяброў і сваіх прыхільнікаў. Была адказнасць за іх жыццё”.

Паводле адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча: Гэта быў час беларускага рамантызму. Беларусы паказалі ўсяму свету, што яны вартыя таго, каб быць часткай еўрапейскай сям’і.

“У кожнага была свая плошча. Але я думаю, усе пагодзяцца, што гэта была надзвычай энергетычная і цёплая падзея. Не было надлому. Была вера, што мы можам. Тагачасны лозунг “Верым! Можам! Пераможам!” сапраўды натхняў людзей. Ці патрэбная Плошча ў жорсткім таталітарным рэжыме? Лічу, што так, патрэбная! Без вулічных акцый, без ціску, рэжымы не змяняюцца. Наш каласальны плюс у тым, што Плошча была мірнай. Мы паказалі ўсім, што хочам будаваць лепшую Беларусь. Прадэманстравалі, што не варта баяцца, што можна перамагчы. У гэтым было вялікае значэнне тых пратэстаў. Таксама важна, што мы паказалі свету, што беларусы хочуць свабоды і дэмакратыі. Імідж беларускага грамадства у вачах еўрапейцаў істотна ўзрос”, - адзначыў у сваім выступе лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Круглы стол вялі Валеры Каліноўскі і Паўлюк Быкоўскі. У межах круглага стала быў паказаны фільм пра Плошчу 2006 года Юрыя Хашчавацкага. У памяшканні таксама была арганізаваная фотавыстава.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку