Адказаць на каментар

За два месяцы акцыі ў падтрымку графіцістаў праз збор ахвяраванняў і продаж цішотак з прынтом «Беларусь мае быць беларускай» сабрана 32 мільёны рублёў. 25 мільёнаў пайшло на аплату трох штрафаў, а астатнія 7 мільёнаў мастакі перадалі сваякам зняволеных па новай «справе фанатаў».

1 лютага «Арт Сядзіба» распачала кампанію па збору сродкаў на аплату штрафаў графіцістам за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». Суд пакараў хлопцаў вялікімі штрафамі: Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў), Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8 400 000 рублёў) і Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6 300 000 рублёў).

18 сакавіка суд Фрунзенскага раёну Мінска пасля абскарджвання пакінуў у сіле ранейшыя прысуды, а гэта значыць, каб пазбегнуць новых наступстваў, хлопцы цягам месяца павінны былі сплаціць штрафы.

Грошы (крыху больш за 32 мільёны) на аплату штрафаў сумеснымі намаганнямі грамадскасць сабрала за некалькі тыдняў.

Асноўную частка сродкаў, 12 мільёнаў, склаў прыбытак з продажу цішотак з прынтам «Беларусь мае быць беларускай», 610 даляраў склалі ахвяраванні праз плацёжную сістэму «PayPal», каля 400 даляраў грамадзянамі ахвяравана праз офіс і рахунак «Арт Сядзібы». Агулам у зборы сродкаў прынялі ўдзел 150 чалавек у Беларусі і за мяжою.

Грошы, якія засталіся пасля аплаты штрафаў, 7 млн рублёў, мастакі перадалі для турэмных перадач сваякам зняволеных фанатаў у межах новай скандальнай справы, якіх на сённяшні дзень ужо затрымана 3 чалавекі.

Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў выказваюць удзячнасць усім, хто падтрымаў іх, і для адкрытай справаздачнасці апублікавалі рахункі з пацверджаннямі пазначаных вышэй аплат і выдаткаў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку