Адказаць на каментар

Падтрымаць сапраўднага беларускага патрыёта неабыякавыя людзі змогуць 9 чэрвеня а 18-й каля СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Мяркуецца, што там адбудзецца акцыя "Свабоду Эдуарду Пальчысу!", паведамляе сайт bchd.info.

Нагадаем, вядомы беларускі блогер, заснавальнік антыімперскага сайту 1863x.com Эдуард Пальчыс  (Джон Сільвэр) экстрадаваны з Расіі ў Беларусь. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. У дачыненні да Пальчыса распачата крымінальная справа па факце размяшчэння на сайце 1863x.com публікацый, накіраваных супраць “рускага свету”. Следчыя кваліфікавалі тэкставыя матэрыялы паводле па ч. 1 арт. 130 КК “распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні”

У красавіку з ініцыятывы Паўла Севярынца быў створаны грамадскі камітэт «Свабоду Эдуарду Пальчысу», у які ўвайшлі больш за дзясятак беларускіх грамадска-палітычных актывістаў.

Падтрымаць блогера таксама можна лістом альбо паштоўкай на адрас:
Мінск, 220050, Валадарскага 2, Пальчысу Эдуарду.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку