Адказаць на каментар

Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў поштай з Лоева чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а Аляксей Атрошчанка — два.

Усе яны тычацца інцыдэнту з затрыманнем журналістаў 21 чэрвеня, калі тыя здымалі на відэа мясцовы камбінат будаўнічых матэрыялаў.

Першымі да іх пад’ехалі чыноўніцы з райвыканкама, загадалі спыніць здымкі і паказаць дакументы. “Жукоўскі паказаў ім пасведчанне рыбака-аматара. Відаць, чыноўніцы пакрыўдзіліся і выклікалі міліцыю”, — лічыць Аляксей Атрошчанка.

Усе пратаколы склаў 28 чэрвеня старшы ўчастковы інспектар, маёр міліцыі Андрэй Хічоў.

На Жукоўскага два пратаколы склалі нібыта за абразу мясцовых чыноўнікаў: кіраўніцы спраў Лоеўскага райвыканкама Ірыны Пастуховай, намесніцы старшыні райвыканкама па ідэалогіі Наталлі Кауравай, а таксама першага намесніка начальніка РАУС Генадзя Маджары.

Трэці пратакол на Жукоўскага — за нібыта непадпарадкаванне Маджару, чацвёрты — за дробнае хуліганства. Паводле пратакола, Жукоўскі “парушыў дзейнасць арганізацыі РАУС”, “моцна крычаў”, “выклікаў праклёны” і “сваімі дзеяннямі выказваў яўную непавагу грамадству”.

"Выглядае, што гэткім мноствам пратаколаў лоеўская міліцыя адрэагавала на публічнае абяцанне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча “не пакінуць без увагі” інцыдэнт у Лоеве. Так лоеўскай міліцыі будзе прасцей апраўдвацца за тое, што перашкаджалі відэаздымкам камбіната будматэрыялаў, які апынуўся ў крызісным стане”, — кажа Кастусь Жукоўскі.

Атрошчанку таксама вінавацяць у абразах і непадпарадкаванні.

“Наколькі можна было разабрацца ў почырку ўчастковага, вінаваціць ён мяне (даслоўна) у“выказванні абразы службовых асоб дзяржаўнага органа пры выкананні імі службовых абавязкаў, паўнамоцтваў…, здымаючы ўсё на відэаздымкі”. Выглядае, што падчас відэаздымкаў каля камбіната будматэрыялаў я яшчэ і нядобра выказваўся на адрас кіраўніцы спраў Лоеўскага райвыканкама Ірыны Пастуховай і намесніцы старшыні райвыканкама па ідэалогіі Наталлі Кауравай. Пастухова пазначана ў пратаколе пацярпелай, а Каурава — сведкай”, — паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Аляксей Атрошчанка.

Другі пратакол на Атрошчанку тычыцца непадпарадкавання законным патрабаванням начальніка міліцыі Ўладзіміра Бухаўцова“Нібыта я адмаўляўся садзіцца ў службовы аўтамабіль, каб мяне везлі ў РАУС дзеля складання пратакола за абразу вышэйпамянёных чыноўніц”. 

Атрошчанка перакананы, што менавіта чыноўніцы выклікалі міліцыянтаў. У затрыманні ўдзельнічалі пяцёра супрацоўнікаў РАУС, у тым ліку два падпалкоўнікі. На пачатку прыехалі двое супрацоўнікаў ДАІ, а пасля і сам начальнік міліцыі з двума памочнікамі.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку