Адказаць на каментар

На сядзібе Партыі БНФ прайшоў форум «Свабоду палітзняволеным», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадскія актывісты і праваабаронцы сярод якіх Мікалай Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Аляксандар Дабравольскі, Валер Шчукін, Алег Воўчак, Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Пастухоў, Павал Севярынец.

«Кожны раз, як толькі мы даведваемся, што ў краіне пачалася новая хваля рэпрэсіяў, мы збіраемся, каб даць рады гэтай сітуацыі. Цяпер становішча парадаксальнае, бо ў краіне ідзе перадвыбарчая кампанія, адбываецца лібералізацыя, але ў той жа момант новыя людзі трапляюць за краты», — зазначыў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

На форуме прагучала прамова экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня Мікалая Статкевіча.

«Неабходна дакладна вызначыць крытэры, па якіх мы прызнаём чалавека вязнем па палітычных матывах. Таксама трэба ўплываць на праваабарончую супольнасць, праводзіць акцыі падтрымкі тых, хто трапіў у турму за свае погляды», — падкрэсліў Статкевіч.

Як паведамляе Радыё Свабода, падчас адкрытага галасавання ўдзельнікі форуму зацвердзілі спіс асобаў, якіх, паводле меркавання часткі грамадзянскай супольнасці, варта прызнаць палітзняволенымі. Спіс складаецца з 16 чалавек: Эдуард Пальчыс, Зміцер Паліенка, Аляксей Жалноў, Алеся Садоўская, Андрэй Бандарэнка, Уладзімір Кондрусь, Міхаіл Жамчужны, Ірына Моцная
Кірыл Сілівончык, Аляксандр Лапіцкі, Аляксандр Юркойць, Тарас Аватараў, Зміцер Цехановіч, Ілля Валавік, Вадзім Бойка, Філіп Іваноў
.

На форуме таксама прысутнічалі назіральнікі ад місіі АБСЭ, якія працуюць у Мінску падчас сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Як заявіла доўгатэрміновы назіральнік Гільдэгард Крыстынэ Роглер-Машэль, 23 жніўня будзе прадстаўленая ўнутраная справаздача АБСЕ па выніках перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, а 12 верасня адбудзецца выніковая прэсавая канферэнцыя пры ўдзеле парламентарыяў АБСЕ і Рады Еўропы.

У рэзалюцыі форума яго ўдзельнікі патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў Беларусі, рэабілітацыі і аднаўлення ў правах вызваленых палітвязняў, спынення палітычнага пераследу за мірныя акцыі пратэсту.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку