Адказаць на каментар
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя на тэму: “Парушэнне права грамадзян на свабоду асацыяцый”.
Як можна зарэгістраваць грамадскую арганізацыю ў Беларусі? У якой форме гэта прасцей зрабіць? Чым адрозніваецца грамадскае аб’яднанне ад установы? Якія прычыны адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўнай арганізацыі найбольш распаўсюджаныя? Як пазбегнуць памылак пры афармленні дакументаў на рэгістрацыю НДА? Дзе можна абскардзіць адмову ў рэгістрацыі грамадскай арганізацыі? На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказваюць, а таксама даюць каштоўныя парады дырэктар цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка і юрыст Камітэта “Салідарнасць” Тамара Сідарэнка.
Відэаролік таксама змяшчае ўзоры скрагаў на нерэгістрацыю грамадскай арганізацыі ў судовыя інстанцыі.