Адказаць на каментар
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі прапануецца відэакансультацыя на тэму: “Як можа існаваць у Беларусі грамадская арганізацыя, калі яе не рэгіструюць у краіне”.
Як абскардзіць ў судовым парадку рашэнне галоўнага упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама пра нерэгістрацыю арганізацыі? Як уплывае артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі? Ці з’яўляецца рэгістрацыя арганізацыі за мяжой, альтэрнатыўным шляхам узаконьвання дзейнасці арганізацыі у Беларусі? Што можна зрабіць, каб палепшыць умовы дзейнасці некамерцыйных арганізацый у Беларусі? Патрэбныя змены ў заканадаўстве ці палітычная воля, жаданне уладаў спрыяць развіццю грамадзянскай супольнасці?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказваюць дырэктар цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка і юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый Юры Чавусаў.