Адказаць на каментар
Праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай адносна Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, адрасаваных Беларусі ў рамках механізмаў ААН, у якой станоўча ацэньваюць сам дакумент, але адзначаюць, што ён мае патрэбу ў дапрацоўцы.
"Мы лічым, што прыняты Міжведамасны план можа стаць эфектыўным інструментам паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, аднак мяркуем неабходным дапрацаваць яго зыходзячы з прапаноў беларускіх праваабарончых арганізацый, а таксама рэкамендацый дамоўных органаў ААН, якія будуць адрасаваныя Рэспубліцы Беларусь у бліжэйшы час Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, Камітэтам супраць катаванняў і Камітэтам па правах чалавека", - гаворыцца ў сумеснай заяве праваабаронцаў.
Аналіз Міжведамаснага плана паказвае, што з 22 тэмы, па якіх кааліцыя праваабарончых арганізацый Беларусі прадставіла свае прапановы, у Міжведамасным плане часткова улічаны прапановы толькі па 17 тэмах. Шэраг мерапрыемстваў, якiя ўтрымлiваюцца ў Міжведамасным плане, хоць часткова і ўлічваюць прапановы праваабарончых арганізацый, носяць неканкрэтны характар, не прадугледжваюць вымярэння вынікаў і самі па сабе не могуць прывесці да якасных паляпшэнням сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У Міжведамасным плане мерапрыемстваў адсутнічаюць мерапрыемствы па выкананні рэкамендацый у такіх важных сферах правоў чалавека, як свабода слова і асацыяцый, рэлігійныя свабоды і сацыяльна-эканамічныя правы.
Праваабаронцы адзначаюць, што эфектыўнае ўзаемадзеянне магчыма толькі ў выпадку адсутнасці перашкод для рэгістрацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэкрыміналізацыі дзейнасці незарэгістраваных арганізацый. У сувязі з гэтым у чарговы раз праваабаронцы заклікаюць зарэгістраваць Праваабарончы цэнтр “Вясна” і іншыя некамерцыйныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія звярнуліся па рэгістрацыю, а таксама выдаліць артыкул 193.1 з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і адмяніць забарону на дзейнасць незарэгістраваных арганізацый.
“Мы лічым, што эфектыўнае выкананне мерапрыемстваў Плана магчыма толькі ва ўмовах празрыстасці працэсу і пры ўцягванні ўсіх зацікаўленых бакоў. Для гэтага неабходна ў шчыльным узаемадзеянні з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці скласці і зрабіць публічнымі і даступнымі дэталёвыя планы па выкананні мерапрыемстваў Міжведамаснага плана профільнымі міністэрствамі і ведамствамі. Адначасова выказваем гатоўнасць прыняць удзел у іх распрацоўцы і рэалізацыі”, - напісана напрыканцы заявы.
Заяву, у якой пазначана агульная пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з прыняццем Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь у рамках механізмаў ААН, падпісалі:
- Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі
- ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
- ПУ “Беларускі дакументацыйнага цэнтр”
- Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава
- РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”
- ПЦ “Вясна”
- Таварыства “Ініцыятыва Forb”
- Установа “Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта"”
- ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”
- РГА “Прававая ініцыятыва”
- Камітэт “Салідарнасць”
- Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”
-
Наталля Манькоўская, праваабаронца