Адказаць на каментар

Жыхары Паўночнага пасёлка Мінска, згуртавана вытупілі супраць планаў мясцовых чыноўнікаў па зносу часткі прыватнага сектару і забудовы тэрыторыі шматпавярховікамі і крамамі.

Людзей раззлавала і аб’яднала грэблівае стаўленнне да іх інтарэсаў кіраўніцтва Заводскага раёна. Па-першае, яно фактычна сфабрыкавала вынікі грамадскіх слуханняў па забудове пасёлка, па-другое, пачало спіхваць адказнасць за планы па зносу прыватных дамоў на гарадское кіраўніцтва, па-трэцяе, у планах па забудове пасёлка абсалютна ігнаруюцца патрэбы яго жыхароў: людзі чакаюць паліклінікі, дзіцячыя сады, паркі, а ім прапануюць высоткі і гандлёвыя цэнтры. Прычым тры гады таму людзям, чыя дамы зараз мяркуецца зносіць, дазволілі ўкладаць уласныя грошы ў мадэрнізацыю ўласных дамоў.

Сустрэча з раённымі чыноўнікамі, адказнымі за будаўніцтва, а таксама з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў адбывалася з ініцыятывы грамадзян у СШ №172, што на вуліцы Ахоцкая. Актавая заля была поўная: людзі стаялі ў праходах і на калідоры. Яны адразу дружна пачалі падпісвацца пад патрабаваннем да ўладаў адмовіцца ад зносу прыватнага сектару.

За вечар было сабрана больш за 200 подпісаў, падпісваліся практычна ўсе прысутныя. Заўвага чыноўніка, што маўляў некаторыя падпісваюцца, хаця іх дамы пад знос не трапляюць, выклікала хвалю абурэння: “Мы падпісваемся, бо мусім трымацца разам, мы салідарныя! Калі мы будзем стаяць у баку, сёння возьмецеся за іх, заўтра – за нас!”

Асноўныя патрабаванні выступоўцаў, якія былі падтрыманыя агульным ухвальным гулам, гэта палічыць ранейшы (сфабрыкаваны) сход незаконным, абвесціць мараторый на ўсялякія размовы пра знос прыватных жылых дамоў і правесці сапраўднае грамадскае абмеркаванне.

І хаця афіцыйнае рашэнне пра паўторныя грамадскія слуханні не было прынятае, ініцыятыўная група жыхароў Паўночнага пасёлка не намерана здавацца. Каб дамагчыся правядзення сапраўдных грамадскіх слуханняў людзі збіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру, Камітэт дзяржкантролю і Адміністрацыю прэзідэнта.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку