Адказаць на каментар
На сустрэчы з дэпутатам Ганнай Канапацкай грамадзяне выказалі абурэнне з нагоды увядзення ў дзеянне Дэкрэта прэзідэнта № 3 “Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства”, а таксама прыводзілі прыклады таго, як прымяненне гэтага закона можа прывесці да сапраўдных ідыёцкіх сітуацый.
3 снежня некалькі дзесяткаў магілеўцаў сабраліся, каб сустрэцца з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганнай Канапацкай.
Названная сустрэча адбылася ў межах праграмы наведвання рэгіенаў. Падчас сустрэчы жыхароў Магілева цікавілі многія набалелыя пытанні. Ад закона пра аператыўны вышук, дзе несумленныя супрацоўнікі міліцыі ў літаральным сэнсе правакуюць грамадзян на парушэнне закону, да зменаў ў Выбарчы кодэкс.
Але найбольш пытанняў узнікла наконт сумна вядомага закона па фінансаванню дзяржаўных расходаў, які ў народзе акрысцілі “законам аб лайдаках”. Многія з прысутных літаральна рваліся прывесці прыклад таго, як прымянненне гэтага закона можа прывесці да сапраўдных ідыёцкіх сітуацый.
У сваіх выказваннях спадарыня Канапацкая адзначыла, будзе заўсёды улічваць меркаванні людзей не толькі ад тае акругі, ад якой абіралася. Але для гэтага неабходна, каб усе дэпутаты адчувалі на сабе пастаянный ціск з боку выбаршчыкаў. З гэтай нагоды яна адзначыла як добры прыклад ініцыятыву магілеўскіх актывістаў перадаць дэпутатам “абраных” ад Магілёва подпісы аб адмене вышэй згаданага закона аб “дармаедах”.
Сустрэча прайшла ў вельмі пазітыўным фармаце. А галоўнае што прысутныя вынеслі для сябе тое, што толькі ў сумеснай працы ўсяго грамадства можна дабіцца дейсных зменаў.