Адказаць на каментар

Праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі выступілі з заявай, у якой асуджаецца выкананне смяротных прысудаў і ўтрымліваецца заклік да ўлады краіны адмовіцца ад смяротнага пакарання.

Як стала вядома, 5 лістапада 2016 года ў СІЗА МУС №1 г. Мінска ва ўмовах таемнасці былі прыведзеныя ў выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні да грамадзянаў Івана Куляша, Сяргея Хмялеўскага і Генадзя Якавіцкага.

Разам з расстраляным у красавіку Сяргеем Івановым, на працягу бягучага году ў Беларусі былі пакараныя смерцю чатыры чалавекі, а лёс Сяргея Вострыкава, прысуд у дачыненні да якога ўжо ўступіў у законную сілу і які знаходзіцца ў камеры смяротнікаў СІЗА №1, нам невядомы.

Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, якая прымяняе такі бесчалавечны і варварскі метад пакарання на практыцы.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, асуджаем чарговыя смяротныя пакаранні і адзначаем наступнае.

Смяротнае пакаранне, якое выносіцца і прыводзіцца ў выкананне ад імя ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, адмаўляе чалавечую годнасць, недатыкальнасць асобы і ніякім чынам не з’яўляецца фактарам, які стрымлівае ўзровень злачыннасці. Згодна з нашым глыбокім пераканнем, расстрэлы асуджаных да смерці знаходзяцца ў адным шэрагу з рабствам і катаваннямі, з’яўляюцца скрайняй формай жорсткага і бесчалавечнага, варварскага і амаральнага абыходжання з асобай, недапушчальнай у сучасным свеце.

Наяўнасць і прымяненне на практыцы смяротнага пакарання заўсёды ўтрымлівае пагрозу пазбаўлення жыцця невінаватых, пагрозу прымянення смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Ніводная судовая сістэма свету, у тым ліку і беларуская, не з’яўляецца ідэальнай і застрахаванай ад судовых памылак.

Асаблівую нашую занепакоенасць выклікае ігнараванне Беларуссю працэдур Камітэта па правах чалавека ААН, распачатых у выніку рэгістрацыі індывідуальных зваротаў асобаў, прысуджаных да смерці. Расстрэлы насуперак дадзеным працэдурам з’яўляюцца парушэннем міжнародных абавязкаў краіны ў галіне правоў чалавека, добраахвотна ўзятых ёй. Варта нагадаць, што КПЧ ААН было прынята шэсць рашэнняў па індывідуальных зваротах грамадзян краіны, у якіх Камітэтам устаноўлена парушэнне Рэспублікай Беларусь права на жыццё, а нявыдача целаў расстраляных для пахавання членам сям’і – жорсткім і бесчалавечным абыходжаннем у дачыненні да іх.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, у чарговы раз пацвярджаем сваю пазіцыю поўнага непрыняцця смяротнага пакарання пры любых абставінах. Мы з’яўляемся часткай сусветнага руху супраць смяротнага пакарання і выступаем за яго адмену ва ўсім свеце.

Мы ў чарговы раз заклікаем улады Беларусі:

Адмовіцца ад выкарыстання смяротнай кары і ўжываць іншы альтэрнатыўны від пакарання для асуджаных за здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў – пажыццёвае зняволенне.
Неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да поўнай яго адмены.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць выступіць з асуджэннем выканання чарговых смяротных прысудаў у Беларусі.

АПУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю"

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Грамадская кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

ПУ "Беларускi дакументацыйны цэнтр"

ПУ “Цэнтр прававой трансфармацыі”

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр"
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку