Адказаць на каментар

9 снежня праваабарончая супольнасць у мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” святочна ўзнагародзіла лаўрэатаў Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў у трох намінацыях – “Журналіст года”, “Кампанія/ініцыятыва года” і “Праваабаронца года”.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", удзел у вызначэнні лаўрэатаў у гэтым годзе прынялі 23 беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы (у тым ліку Камітэт "Салідарнасць").

“У намінацыі “Журналіст года” лаўрэатамі з’яўляюцца два чалавекі, якія набралі роўную колькасць галасоў – гэта Адар’я Гуштын з БелаПАНу і Зміцер Дрозд – рэдактар сайту Беларускага дакументацыйнага цэнтру”.

“Кампаніяй/ініцыятывай года” быў прызнаны інтэрнэт-часопіс “Імёны”. Заснавальніца лаўрэата ў гэтай намінацыі Кацярына Сінюк не змагла прыйсці на ўзнагароджанне, але даслала ліст, у якім адзначыла:

“Праваабаронцам года” быў прызнаны кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

У межах мерапрыемства прайшла прэзентацыя дакументальнай кнігі «Міхаіл Кукабака», прысвечанай самаму вядомаму беларускаму дысідэнту савецкіх часоў.


Даведка salidarnasc.org:

Прэмія (спачатку называлася “Праваабарончы конкурс”) заснавана ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам” (Першымі лаўрэатамі сталі Барыс Звозкаў, Тамара Сідарэнка, Сямён Печанко).
Лаўрэаты 2009 года — Раман Кісляк, Павал Сапелка, Алег Груздзіловіч.
У 2011 годзе да падрыхтоўкі штогадовай імпрэзы і вызначэння лаўрэатаў (яе сталі называць “праваабарончая прэмія”) далучыўся шэраг іншых структур. Лаўрэатамі тады сталі Алесь Бяляцкі, Дар’я Ліпкіна і Марына Кавалеўская (адвакаты), Юлія Дарашкевіч ды Уладзь Грыдзін.
Лаўрэаты 2012 года — Любоў Кавалёва (праваабаронца), Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты), Андрэй Пачобут (журналіст).
У 2013 годзе лаўрэатамі сталі Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла, праграма Белсат “Маю права”.
Лаўрэатамі 2014 года сталі Алена Танкачова (“праваабаронца года”), Людміла Казак (“адвакат года”). У намінацыі журналіст года адзначаны Алена Панкратава з Радыё Свабоды і Ірына Пракопчык з сайту ПЦ “Вясна”.
У 2015 годзе ў намінацыі “асоба” ўзнагародзілі актывіста, вядомага змагара з несправядлівасцю Валерыя Шчукіна. У намінацыі “журналіст года” адзначаны журналіст "Еўрарадыё" Зміцер Лукашук. Праваабаронцам года абраны намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку