Адказаць на каментар

Пра гэта паведаміў Камітэтe “Салідарнасць” заслужаны юрыст Міхаіл Пастухоў.

Міхаіл Пастухоў распавёў, што пасля таго, як у адносінах да праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі, распачалі крымінальную справу паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі пенітэнцыярнай установы), ад яго перасталі даходзіць лісты.

“Нашая перапіска спынілася. Я адправіў 4 лісты, адказаў не атрымаў. Прыходзіць толькі паведамленне, што ліст атрыманы. Бацька вязня даведаўся, што яго сын пісаў 5-6 разоў лісты тым, з кім звычайна перапісваецца, але яны вяртаюцца з матывіроўкай, што там ўтрымліваецца інфармацыя па крымінальнай справе”, - кажа Міхаіл Пастухоў.

Міхаіл Пастухоў таксама паведаміў, што атрымаў ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў адказ на віншаванне з Днём правоў чалавека.

Сітуацыя, у якой апынуўся Міхаіл Жамчужны, бязрадасная. Ён адпраўлены у памяшканне камернага тыпу за інспіраванае яму парушэнне правілаў і будзе знаходзіцца там не менш за 2 месяцы. Жамчужны таксама не выключае, што паколькі ён ужо “злосны парушальнік”, яго могуць перавесці на турэмны рэжым, а таксама ўжыць супраць яго артыкул 411 Крымінальнага кодэкса.

“Лічым неабходным прыцягнуць увагу грамадскасці, дэпутатаў ПП, іншых структураў да таго, што ужыванне артыкула 411 КК недапушчальнае, яно груба парушае правы асуджаных, бо гэта двайное пакаранне за адну правіну (дысцыплінарнае спагнанне + крымінальнае), што недапушчальна. Таму мы настойваем на тым, што трэба перагледзець крымінальнае заканадаўства, і ў першую чаргу артыкул 411, які несумяшчальны ні з прынцыпамі крымінальнага права, ні з агульнапрынятымі нормамі міжнароднага права”, - адзначыў Міхаіл Пастухоў.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку