Адказаць на каментар
Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» на знак салідарнасці з арыштаванымі па справе патрыётаў. Далучыцца да чыннай справы можа любы ахвотны.
Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе беларускіх патрыётаў плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду». Ужо пададзеныя адпаведныя заяўкі ў Мінгарвыканкам на правядзення мерапрыемстваў 20 і 22 траўня.
Ініцыятары адзначаюць у заяўцы, што пікеты мяркуецца праводзіць на знак «салідарнасці з затрыманымі ў другой палове сакавіка ў межах крымінальнай справы “Аб падтрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (на сённяшні момант 18 чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ці СІЗА КДБ)».
Мэтай пікетаў з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да крымінальнай справы, якая па надуманых прычынах распачатая ў адносінах да шэрагу патрыётаў і «мае відавочныя прыкменты палітычнай прыкметы палітычнай матываванасці».
Ініцыятары акцыі прапанавалі тры магчымых месцаў правядзення пікетаў: ля КДБ, ля СІЗА № 1, на плошчы Бангалор ці любое іншае месца Мінска.
“Вельмі важна праяўляць салідарнасць з людзьмі, якія паказалі сябе сваёй грамадскай дзейнасцю сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якім баліць за нацыянальныя каштоўнасці, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай краінай. Абуральна, што ўдар рэпрэсіўнай сістэмы накіраваны на такіх людзей”, — сказаў сайту рyx.by сябра Рады Руху “За Свабоду” Арцём Лява.
На гэты момант заяўкі на пікеты плануюць падаваць сябры Руху «За Свабоду», але да кампаніі можа далучыцца кожны ахвотны: бланкі можна атрымаць на офісе арганізацыі (пр-т Незалежнасці 80-73, Мінск) альбо спампаваць тут і раздрукаваць ды запоўніць самастойна. Аформленная заяўка перадаецца ў Мінгарвыканкам. Для эфектыўнай каардынацыі пасля гэтага трэба любым зручным метадам (напрыклад на мэйл [email protected]) паведаміць абраную для пікета дату.
Адзначым, што па "справе патрыётаў" затрыманы сярод іншых сябра Руху "За Свабоду" Сяргей Стыбульскі.