«Вечерний Минск» адмовіў кандыдату ў публікацыі перадвыбарчай праграмы

Галоўны рэдактар газеты паведаміў кандыдату па Свіцлацкай выбарчай акрузе № 93 Юрыю Хашчавацкаму, што ягоная праграма “не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

У артыкулах 47 і 75 гаворыцца, што «праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або маюць сваёй мэтай падахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты».

Паводле Хашчавацкага, на ўсіх узроўнях ідзе падрыхтоўка да фальсіфікацыі выбараў, а ў пералічаных артыкулах няма пунктаў, якія ён парушыў.

Кандыдат у дэпутаты, а таксама рэжысёр і аўтар праграмы «Эксперт» на «Белсаце» лічыць, што рэдакцыі магло не спадабацца тое, як ён піша пра Лукашэнку:

«20 гадоў мы жывем у рэжыме адзінаўладдзя, і рашэнні прымае адзін не вельмі адукаваны чалавек, галоўнай мэтай якога з’яўляецца не развіццё Беларусі, а ўтрыманне асабістай, нічым не абмежаванай улады».

Магчыма ўлады прынялі рашэнне ўсяляк перашкаджаць кандыдату Хашчавацкаму ў сувязі з тым, што ён вядзе даволі яскравую перадвыбарчую кампанію (узгадайма запамінальны відэавыступ кандыдата на ТБ). Выглядае, на тое, што даволі моцны апазіцыйны кандыдат дыскрымінуецца за свае палітычныя погляды і пераканні.

Паводле belsat.eu

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку