Адбылася чарговая сустрэча матуль, жонак і родных палітвязняў

19 чэрвеня мінула роўна 6 месяцаў з падзей 19 студзеня, калі адбыліся масавыя арышты і рэпрэсіі. Паўгады знаходзяцца ў вязніцах тры былыя кандыдаты ў прэзідэнты і адначасова некалькі дзесяткаў маладых людзей, актывістаў і журналістаў.

18 чэрвеня адбылася чарговая сустрэча матуль, жонак і родных палітвязняў, каб абмяркаваць хвалюючыя пытанні, разам напісаць лісты і паштоўкі ў падтрымку.
Менавіта ў такім коле жанчынам ( а іх большасць), лягчэй пагаварыць пра ўсё набалевае, выказаць свае думкі і пачуцці, палегчыць бярэмя сумневаў і трывог.Тут іх добра разумеюць і спачуваюць. На думку псіхолага, такія сустрэчы з’яўляюцца эфектыўнай формай псіхалагічнай дапамогі.
  
На пытанні родных адказаў адвакат Павал Сапелка. П.Сапелка параіў мацерам працаваць далей з адвакатамі, задаваць пытанні і надаваць галоснасці ўсе факты, супрацоўнічаць з праваабаронцамі. Многіх мацярэй хвалюе існаванне судзімасці ў іх дзяцей.
   
Найбольш цяжкім пытаннем з’яляецца тое, што арыштаваныя вельмі слаба атрымлівалі медыцынскую дапамогу ў СІЗА, дзе працуюць спецыялісты нізкага узроўня, адчуваецца недахоп лекаў і медычных прыладаў. Становішча пагаршае расфарміраванне Рэспубліканскай турэмнай клінікі на вул.Кальварыйскай у Мінску. СІЗА зацікаўлены, каб вязні хутчэй былі адпраўлены ў калонію, а разам з гэтым аддаліліся і праблемы.
“Неабходна як мага больш звяртацца з патрабаваннямі, скаргамі, грукацца, як мага часцей, - раіць Павал Сапелка.-Трэба закідваць лістамі Дэпартамент выканання пакаранняў і Мінздраў.
    
Вольга Бандарэнка і іншыя паведамілі аб тым, што на іх родных аказваюць ціск. Аб гэтым яны ўскосна паведамляюць у лістах. З гэтага вынікае, што супрацоўнікі КДБ працягваюць пагражаць вязням, спрабуюць запалохаць, прымусіць маўчаць.
 В.Гнедчык непакоіць тое, што канфіскаваныя ў сям’і кампутары дагэтуль ня вернутыя.     “Па сутнасці самі камп’ютары КДБ не патрэбны, супрацоўнікі адразу капіруют усе файлы з вінчэсцера і пасля аналізуюць іх асобна. Яны абавязаны вярнуць пасля суду усю тэхніку, таму трэба звяртацца і патрабаваць. Некаторым з родных арыштаваных кампутары ўжо вярнулі.”
    
Мацеры і жоны змаглі абмяркаваць важныя пытанні і адпачыць на ўлонні прыроды.
 Яны разам падпісалі некалькі дзесяткаў лістоў і паштовак у калоніі, кожная пажадала
здароўя, лепшых спадзяванняў сынам сваіх сябровак. Ад усёй душы пажадалі добрага вязням Ала Уладзіміраўна Саннікава, Людміла Мірзаянова, Марына Лобава, Клаўдзія Буланава, Марына Адамовіч і іншыя.
 
“ Я веру ў свайго сына, у яго будучыню, - сказала Ала Саннікава. Яго веды і аўтарытэт не аднойчы служылі Беларусі, як дыпламат ён моцна праявіў сябе ў перамовах аб ядзерным разбраенні. Зычу яму моцы, здароўя і трываласці, чакаю разам з усёй сям’ёй”.
“ Мікола Статкевіч – годны афіцэр, ён адзін з заснавальнікаў Беларускага Згуртавання вайскоўцаў, - адзначыла Марына Адамовіч.- Ён нязломны, непахісты і ўсё вытрымае.”
Зараз сп. Марына клапоціцца пра здароўе бацькі Мікалая, Віктара Статкевіча.
Людміла Мірзаянава верыць, што яе сын Фёдар стане ў будучым добрым эканамістам.
Маці Сяргея Казакова распавяла пра музычныя захапленні свайго сына, які грае на бас-гітары, стварыў свой гурт. Сястра Яўгена Сакрэта паведаміла пра літаратурныя і дызайнерскія таленты свайго брата.
 
Мацеры інфармавалі іншых, што яны працягваюць супольныя малітоўныя сустрэчы штодня а 20 гадзіне каля Чырвонага касцёла.
   
Для дзетак з сямей рэпрэсаваных была арганізавана ігравая праграма з беларускамоўнымі гульнямі і забавамі. Пакуль дарослыя абмяркоўвалі сур’езныя пытанні, з дзеткамі займалася спецыяліст. Хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі свет, поўны святла, для вязняў. Для родных палітвязняў выступіў вядомы рок-музыка Андрэй Плясанаў, лідар рок-гурта “ Р.L.A.N”, праграму шчырых спеваў працягнуў Зміцер Язвінскі. Сумесны адпачынак і спевы стварылі прыемны настрой для родных.
  
Сустрэча была падрыхтавана Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” на чале з Інай Кулей. Ва ўсіх удзельнікаў  засталіся цёплыя пачуцці і добрыя ўражанні ад падзеі.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку